Мухамаду Бухары: нігерыйцы пераабаралі прэзідэнта-гамафоба

время чтения: 2 мин

У Нігерыі надоечы быў пераабараны прэзідэнт краіны Мухамаду Бухары, які аднойчы назваў аднаполы сэкс “агідным”.

Падчас афіцыйнага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў ліпені 2015 года амерыканскія афіцыйныя асобы распыталі Бухары пра яго стаўленне да аднаполых шлюбаў.

Паводле прэс-сакратара прэзідэнта Нігерыі Фэмі Адэсіны ў Твітэры, адказ Бухары быў ясны: “Садамія пераследуецца ў Нігерыі паводле  закону і з’яўляецца агіднай для нашай культуры”.

Людзі, якіх абвінавачваюць у аднаполым сэксе ў Нігерыі, могуць быць зняволеныя на тэрмін да 14 год. У 12 паўночных штатах гэтай краіны небаракаў чакае смяротнае пакаранне праз забіванне каменнем.

Бухары пераабралі на другі тэрмін 23 лютага 2019 года. Паводле словаў яго канкурэнта Атыку Абубакара, гэта былі “фіктыўныя выбары”, якія “адкінулі краіну ў эру вайсковай дыктатуры,” – паведамляе Бі-бі-сі Ньюз. Паводле атрыманых паведамленняў, усяго толькі 35.6% выбаршчыкаў узялі ўдзел у гэтым спрэчных выбарах.

Пераабранне Мухамаду Бухары нясе новыя пагрозы ЛГБТ+ супольнасці Нігерыі

ЛГБТ+ супольнасць Нігерыі знаходзіцца ў сталым страху арыштаў і нападаў падчас прэзідэнцтва Бухары.

У прыватнасці, лесбійская пара і дзевяць іншых жанчын былі арыштаваныя ў снежні 2018 года, нібыта за падрыхтоўку да аднаполага вяселля. Яны былі затрыманыя ў паўночным штаце Кана, дзе любы абвінавачаны ва ўдзеле ў лесбійскім сэксе можа быць асуджанны да смерці пра забіванне каменнем.

У жніўні 2018 года паліцыя Нігерыі правяла рэйд у гатэлі ў Лагасе і арыштавала 57 мужчынаў па падазрэнні ва ўдзеле ў аднаполым сэксе. Усяго праз пару тыдняў пасля гэтага здарэння шасцёра мужчынаў у паўднёва-ўсходнім штаце Абія былі арыштаваныя па падобным абвінавачанні.

Суд прысудзіў вышэйзгаданых 57 мужчынаў да ўмоўнага тэрміну зняволення і адпусціў іх пад заклад у памеры каля 500 еўра на кожнга. Усе яны былі абвінавачаныя ва ўдзеле ў трох эпізодах змовы, прыналежнасці да сакрэтнай секты і незаконным сходзе.

На пачатку 2019 года адна з кіраўнікоў паліцыі Нігерыі і прэс-сакратар Дзяржаўнай паліцыі Лагаса Далапа Бадмас прапанавала гомасэксуалам “пакінуць краіну або зазнаць пераслед”. Паводле нігерыйскай газеты The Punch, яна заклікала суграмадзянаў паведамляць у паліцыю пра выяўленых прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Мухамаду Бухары: нігерыйцы пераабаралі прэзідэнта-гамафоба

Далапа Бадмас

У сваім Інстаграме з больш як 125000 падпісчыкамі, Бадмас заявіла: “Калі вы схільныя паводле сваёй прыроды да гомасэксуальнасці, вам няма месца ў Нігерыі”.

 

Паводле: https://www.pinknews.co.uk/2019/02/28/muhammadu-buhari-nigeria-elects-president-gay-sex-abhorrent/

 

Крыніца фота Далапы Бадмас: https://www.polisonline.com.ng