«Вечернему Могилеву», вядомаму сваёй гамафобіяй, пагражае суд за экстрэмізм

Экспертная камісія пры Мінінфармацыі знайшла прыкметы экстрэмізму ў двух тэкстах магілёўскага рэгіянальнага выдання. Заключэнне накіраванае ў праваахоўныя органы, дзе будзе прынята рашэнне аб прыцягненні да адказнасці аўтараў матэрыялаў.

Сайт праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» паведамляе, што да іх патрапіў дакумент за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага ад 2 траўня 2019 года. У ім паведамляюцца вынікі працы Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці / адсутнасці ў ёй праяў экстрэмізму.

Праца камісіі была арганізавана па заяве ЛГБТ-актывіста з Маладзечна Валянціна Цішко. Раней Валянцін накіраваў у ведамства зварот са спісам з 14 публікацый «Вечернего Могилева» на тэму ЛГБТ, і прасіў праверыць іх на наяўнасць незаконнай інфармацыі. У двух артыкулах з чатырнаццаці эксперты знайшлі праявы экстрэмізму.

«Дадзенае экспертнае заключэнне накіравана ў праваахоўныя органы для вырашэння пытання аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 17.11 КоАП Беларусі», — паведамляе Павел Лёгкі.

 

Публікацыі «Судный день. Лиричных чувств натянутые струны…» и «Во что выливается нетерпимость к извращениям», у якіх экспертная камісія знайшла прыкметы экстрэмізму, усё яшчэ знаходзяцца ў адкрытым доступе. Пасля рашэння суда яны могуць трапіць у рэспубліканскі спіс забароненых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да гэтага часу ў гэтым спісе няма ні адной публікацыі афіцыйна зарэгістраванага ў Беларусі СМІ.

Газета «Вечерний Могилёв» неаднаразова займала першыя пазіцыі па распаўсюджванню мовы варожасці ў байнэце ў маніторынгах ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

 

Увесь матэрыял