Гетэра-жанчыны, як вы пачуваецеся ў сумесным душы з лесбіянкамі?

Гетэра-жанчыны, як вы пачуваецеся ў сумесным душы з лесбіянкамі?

время чтения: 3 мин

Вы думаеце, што мы пасля заняткаў спортам таемна назіраем за вамі?

Флорын Пфлегер і Анна Катарына Хэльм

Шаноўныя гетэра-жанчыны!

Я разам з вамі мылася ў душы. Пасля заняткаў спортам некалькі тыдняў таму, і зараз гэта гучыць неверагодна, але: гэта было ўпершыню. Гэта таксама і падстава, чаму я мусіла дарасці да 23-х гадоў, каб задаць сабе гэтае пытанне, а менавіта: няўжо вы сапраўды баіцеся, што мы падглядваем за вамі ў душы?

Раней у вясковым спартовым клубе я магла гадамі таўчыся перад агульным душам. Пра тое, што мне падабаюцца жанчыны, я ў той час нават не здагадвалася. З пераездам у горад у мяне наступіла яснасць  у маёй сэксуальнасці, але адбылася і страта маіх спартовых амбіцый. Гэта значыць: я стала бегаць трушцой, вельмі павольна і галоўным чынам у кірунку бараў, дзе сустракала жанчын. Больш за дзвюх нас ніколі не было ў душы. Пакуль я не заўважыла, што піва мой жывот, мякка кажучы, змяніла. Ужо паўгадзіны пазней у спартовы клуб паляцела пошта.

Ці адчуваеце вы сябе пацярпелымі, калі вы даведваецеся, што ў душы разам з вамі мыліся лесбіянкі?

Пасля трэніроўкі я проста стаяла пад бурбалкамі разам з іншымі. Але,  калі я азірнулася ў атачэнні голых жанчын, якія, намыльваючыся,  проста размаўлялі адна з адной, я зведала гэтае дзіўнае адчуванне. Недавер да сябе самой. Ці я ваўчыца ў авечай скуры? Я ўпотай пільную за бездапаможнымі авечкамі, якія ні пра што не падазраюць?

Насамрэч я нічога падобнага не рабіла. Мяне заводзяць толькі некаторыя целы, мне патрэбны сапраўдныя стасункі, да таго ж, я ведаю, што такое прыстойнасць. Чаму ўсё ж самабічаванне? Я думаю, што гэта быў пэўнага кшталту прэвентыўны страх. Менавіта перад тым, што вы мяне можаце ў гэтым абвінаваціць.

І я задаю сабе пытанне, дарагія гетэра-жанчыны, наколькі гэта было апраўдана? Ці пакрыўдзіла я вас вельмі моцна? Ці адчуваеце вы сябе пацярпелымі, калі даведваецеся, што мы разам з вамі мыліся ў душы? Ці адчуваеце вы пасля ад гэтага дыскамфорт? І калі вы стаіце ў душы і ведаеце, што разам з вамі мыюцца лесбійскія жанчыны, ці адчуваеце вы сябе скаванымі? Калі ласка, дайце нам крыху ведаць пра гэта, бо ў нас у вачах яшчэ так багата пякучае пены.

Вашы лесбіянкі

Адказ: 

Шаноўныя лесбіянкі!

На пачатку самае галоўнае: праблема блукаючых позіркаў тычыцца нас усіх. Асабіста я больш ахвотна прымаю душ дома, там я не мушу звяртаць увагі на тое, куды я гляджу і ці я кагосьці такім чынам уводжу ў ніякаватасць. У грамадскім душы у кожнай жанчыны свая стратэгія: некаторыя з нас пяляцца на канкрэтную плітку, некаторыя проста пасміхаюцца суседцы, астатнія паварочваюцца да суседкі па душы спінай. І ўсё ж часам позірк занадта доўга на цэлую секунду затрымліваецца на пэўнай частцы чужога цела. Так бывае.

У мужчын здараецца тое самае: пашукайце слова “грамадскі душ” у інтэрнэце, і хутка знойдзеце форум, на якім мужыкі задаюцца пытаннем, як яны мусяць найлепшым чынам паводзіць сябе ў агульным душы. Там такі адказ: проста распрануцца, намыліцца, апаласнуцца, гатова. І: не пяліцца на інтымныя месцы іншых. Але гэта і так зразумела.

Я не ўяўляю сабе прыемным, калі б вы падглядвалі за мной. Каб быць шчырай, дагэтуль я ніколі не задумвалася, ці з’яўляецца жанчына побач са мной лесбіянкай і ці яна пазірае на мяне нейкім адмысловым чынам. Я мяркую, гэта так у большасць гетэрасэксуальных жанчын. І нават цяпер, калі я пра гэта думаю. Я адчуваю страх толькі перад такімі позіркамі, калі я з боку чалавека, які на мяне глядзіць, адчуваю пэўную пагрозу. Калі ён не ўпісваецца ў сцэнар. Але гэта не той выпадак, калі вы стаіце побач са мной у душы, які прызначаны для ўсіх жанчын – незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі. Я не лічыла б прыемнымі задоўгія позіркі ў душы. Аднак гэта звязана з тым, што наўрад ці хтосьці пачуваецца файна, калі на цябе голага і безабароннага пільна пазірае чужы чалавек.

Інакш было б, калі б за мной у грамадскім душы падглядввў мужчына. Таму што ад чужога мужчыны, які пільна глядзіць на вас, — а гэтаму нас вучылі бацькі — можа зыходзіць небяспека. Таму што часцяком яны робяць у дачыненні да нас гвалтоўныя ўчынкі, гэта статыстычна даказаны факт. Тут я сапраўды пачувалася б ніякавата і разгублена. З жанчынамі гэта не так – усё роўна, лесбіянкі яны ці гетэрасэксуалкі.

У гэтым сэнсе: мы ўбачымся ў душы!

Вашы гетэра-жанчыны

 

 

Паводле: https://www.jetzt.de/querfragen/hetero-frauen-habt-ihr-angst-dass-wir-euch-unter-der-dusche-abchecken