ЛГБТК

Адам Ламберт засноўвае ЛГБТК+-фонд “Чаканне чагосьці”

время чтения: < 1 мин

“Гэта місія ці праект, накіраваны на падтрымку ЛГБТК-супольнасці ў галіне адукацыі, мастацтва, бяздомнасці, псіхічнага здароўя і  прадухілення самагубстваў”

Стварэннем фонду “Чаканне чагосьці” музыка з “Queen” Адам Ламберт засноўвае арганізацыю з мэтай падтрымаць ЛГБТК+-арганізацыі, якія займаюцца групамі людзей рознага веку і паходжання. Фонд падтрымліваецца ахвяраваннямі з боку запрошаных гуртом “Queen” спевакоў, а таксама асветніцкімі кампаніямі, падчас якіх адбываецца збор сродкаў. Сам Ламберт вядзе адкрыта гомасэксуальны лад жыцця.

У адмысловай заяве арганізацыя звярнула ўвагу на свае мэты. “Гэта місія ці праект, які падтрымлівае ЛГБТК+-супольнасць у галіне адукацыі, мастацтва, бяздомнасці, псіхічнага здароўя і прадухілення самагубстваў.

Да старту кампаніі фонду “Чаканне чагосьці” на аўкцыён павінны быць выстаўлены рэчы Ламберта. “Queen” зараз знаходзяцца ў туры і адыграюць, апроч іншага, дзесяць шоў на О2-арэне ў Лондане. Раней гурт выступаў у Аўстраліі, Японіі і Паўднёвай Карэі, дзе яму быў аказаны нечакана вельмі цёплы вялікі прыём.

Чытайце таксама: Царква для лесбіянак і геяў у Бразіліі

Паводле: https://www.rollingstone.de/queen-adam-lambert-lgbtq-stiftung-the-feel-something-foundation-1895783/