Прафесійны плывец прызнаецца, што ён гей

время чтения: 2 мин

У сваім эсэ Маркус Тормаер, удзельнік Летніх Алімпійскіх гульняў – 2016, паведамляе, як яго вынікі палепшыліся пасля камінг-аўта ў камандзе. 

Канадскі плывец Маркус Тормаер зрабіў камінг-аўт перад шырокай грамадскасцю ў апублікаваным ім самім артыкуле на партале “Outsports”, каб паслаць пэўны сігнал. 22-гадовы студэнт-эколаг Універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы ў 2018-м годзе заваяваў бронзавы медаль на Гульнях Садружнасці ў плаванні на спіне на 100-метровай дыстанцыі разам з такім жа медалём на стометроўцы вольным стылем.      

Падчас падрыхтоўкі да Летніх Алімпійскіх гульняў – 2016 ў Рыо ён трэніраваўся разам з іншымі адзінаццаццю ўдзельнікамі каманды. Паводле Тормаера, там стварылася “сапраўдная сям’я” і “моцныя, вельмі цесныя стасункі”. Аднак ён пачуваўся вінаватым, бо спрабаваў сябе эмацыйна абараніць, у той час калі яго калегі па трэніроўцы дэманстравалі сваю “самую натуральную існасць”, сваю моц і сваю ўразлівасць.    

“Пасля кожнага кантакту з калегамі па камандзе я быў крыху засмучаны, таму што яны не ведалі майго сапраўднага “Я”, а толькі бачылі самім мною створаную шырму на самай паверхні”, — адзначае Тормаер. Ён баяўся непрызнання, напружанасці ў групе і негатыўнай рэакцыі.    

Хованкі каштавалі шмат сіл

Але наступныя месяцы таямніцы былі вельмі цяжкімі. Гульня ў хованкі ўсё больш адцягвала ад трэніровак і ўплывала на стаўленне да каманды. “У пэўныя дні я баяўся ісці ў басейн, бо непакоіўся, што раскрыецца мая сэксуальная арыентацыя. Я з’яўляўся пазней і раней сыходзіў з сумесных мерапрыемстваў і трэніровак”. Часам я нават запытваўся ў сябе, навошта я ўвогуле плаваю. Кожны дзень падаваўся пагрозаю, а не шансам”.   

“Гэтакая ментальнасць не была здаровай і ў звязцы з неабходнасцю кваліфікавацца на алімпійскія гульні падавалася ўжо невыноснай”, — кажа спартсмен. У рэшце рэшт у адзін звычайны дзень у душавым пакоі яго прарвала. Ён вырашыў “больш не ісці шляхам выгарання, а ўзяць кантроль над сваім лёсам ва ўласныя рукі і зрабіць камінг-аўт”.        

Ён спадзяваўся пазбегнуць сцэн і знайшоў нагоду для ненавязлівага камінг-аўта, калі пайшла размова пра стасункі. “Я нібыта між іншым сказаў, што я яшчэ ніколі не дамаўляўся на сустрэчу з ніводным мужчынам і маю нейкі страх перад гэтым. Што я, верагодна, мог бы атрымаць нервовы зрыў і зруйнаваць стасункі”, — кажа Тормаер.  

“Там мае сябры сказалі мне, без нейкіх там ацэнак ці знакаў запалоханасці, што я, верагодна, свабодна пачуваўся б на такім спатканні, калі б я проста адчуваў сябе спакойна. Ведаць, што ў мяне такія проста высакародныя сябры па камандзе, якія мяне так падтрымліваюць незалежна ад маёй сэксуальнай арыентацыі, было для мяне адным з самых лепшых адчуванняў на свеце”.    

Пасля гэтага ў яго з’явілася адчуванне, што з яго плеч зваліўся велізарны цяжар. “Я ішоў у басейн з узнятай галавою і ўсміхаўся”. Цяпер ён нарэшце мог цалкам сканцэнтравацца на трэніроўцы. “Мае трэніроўкі палепшыліся, я стаў мацнейшы і мая тэхніка стала больш адточанай”, у той час як і стасункі з калегамі па камандзе сталі больш моцнымі. Разам з яшчэ шасцю з іх ён кваліфікаваўся на гульні, на якіх ён у фінале заняў сёмае месца ў заплыве вольным стылем.   

Потым на спаборніцтвах паследавалі першыя медалі, цяпер ён задумваецца пра кваліфікацыю на Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа. У інстаграме ён ужо падае сябе як гей і ангажуецца ў OneTeam у складзе Team Canada — гэта каманда, якая прыцягвае ў спорт ЛГБТІ+-людзей, — “таму што я магу падзяліцца сваім досведам і сваёй гісторыяй і паслаць знак, што быць геям – гэта ў парадку. Жыццё нашмат лепшае, калі ты сябе ўспрымаеш такім, які ты ёсць”.    

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35578