Каронавірус як Боская кара за транссексуальнасць

Каронавірус як Боская кара за транссексуальнасць

время чтения: 2 мин

Мітрапаліт Марк, архіепіскап рускай праваслаўнай царквы ў Берліне і ўсёй Германіі, сцвярджае, што ведае прычыны ўзнікнення каноравіруснай пандэміі – і прапануе малітвы і пост як сродкі лекавання.

Нарэшце і рэлігійны правадыр з Германіі зрабіў ЛГБТІ-супольнасць вінаватай ва ўзнікненні каронавіруснага крызісу: для мітрапаліта Марка, руска-праваслаўнага архіепіскапа Берліна і ўсёй Германіі, прычынаю пандэміі з’яўляецца транссексуальнасць.  

“Чалавек пажадаў замяніць сабою Бога, калі ён бяздумна ўмяшаўся  ў свет як тварэнне Божае і ў прыроду чалавека”, гаворыцца ў распаўсюджаным 19 сакавіка пасланні 79-гадовага святара на тэму каронавіруса “Кліру, манахам і манахіням і ўсім вернікам”. “Ужо чалавек жадае легалізацыі эўтаназіі, якая не прымае вызначаны яму Богам час смерці; ён не жадае прызнаваць дараванае Богам адрозненне паміж мужчынам і жанчынаю, асабіва пакліканне кожнага з іх; ён не гатовы прызнаваць нараджэнне дзяцей як натуральную з’яву свайго жыцця”.      

Парада Марка: Уранку і вечарамі маліцца супраць вірусу

Далей вярхоўны царкоўны служка рускай праваслаўнай царквы ў Германіі рытарычна пытаецца: “Ці не дзіва, што пастаянна ўзнікаюць новыя хваробы, і супраць іх няма лекаў, якія б маглі аблегчыць лёс інфіцыраваных?” 

Тут гучаць зусім новыя тэорыі мітрапаліта Марка не толькі на тэму паходжання віруса, але і метадаў, з дапамогаю якіх можна змагацца з ім найлепш: “Давайце не аслабеем у нашых посце і малітвах, каб залітасціць найміласцівага Бога”, гаворыцца ў яго допісе. “Я заклікаю кожнага верніка нямецкай дыяцэзіі ўранку і вечарамі спраўна адпраўляць малітвы”. Тады Бог адмовіцца ад далейшых штрафаў, спасылаецца Марк на жыхароў біблейскай Нінівеі.    

Жорсткая крытыка з боку СДПГ, СвДП і “Зялёных”

СДПГ, СвДП і “Зялёныя” жорстка  раскрытыкавалі допіс архіепіскапа. “Інтэрпрэтаваць каронавірус як божае пакаранне і рэакцыю на свабоднае дэмакратычнае грамадства з’яўляецца бязглуздіцай”, мяркуе дэпутат бундэстагу ад СвДП Стэфан Руперт у інтэрв’ю “taz”. “Гэта мае за мэту запалохаць людзей і не з’яўляецца вырашэннем праблемы”. 

Таксама і еўрадэпутат рускага паходжання ад партыі “Зялёныя” Сяргей Лагадзінскі заклікаў архіепіскапа да адказнасці і салідарнасці: “У нас і так багата тэарэтыкаў змоваў, якія падчас крызісу падпілоўваюць нашу дэмакратычную сістэму. Тым больш нам не патрэбны яшчэ і царкоўнікі, якія распаўсюджваюць нянавісць”.    

Ларс Кастэлучы, рэгіянальна-палітычны прадстаўнік фракцыі СДПГ у бундэстагу, іранічна адрэагаваў на допіс архіепіскапа: “Чалавек  пераблытаў даты”, з сказаў ён “taz”. “Гэты допіс паходзіць найбольш верагодна з году 1020-га”.  

Да мітрапаліта Марка яшчэ многія замежныя царкоўныя начальнікі ўсклалі на ЛГБТІ-супольнасць адказнасць за пандэмію каронавіруса, сярод іх ізраільскі равін Меір Мазуз і пратэстанцкі пастар з ЗША Стывен Эндру.