Губернатар-гей абураецца параўнаннем сваёй карона-палітыкі з нацыянал-сацыялізмам

Губернатар-гей абураецца параўнаннем сваёй карона-палітыкі з нацыянал-сацыялізмам

время чтения: 2 мин

Джарэд Поліс, першы яўрэйскі і першы адкрыты губернатар-гей Каларада, відавочна ўзрушаны параўнаннем з нацыянал-сацыялізмам з боку рэспубліканскага лідара апазіцыі.

Падчас прэс-канферэнцыі Джарэд Поліс, дэмакратычны губернатар амерыканскага штата Каларада (ЗША), амаль змог стрымаць слёзы. Падстава: Журналіст штодзённага выдання “Grand Junction Daily Sentinel” пытаецца ў яго, што ён мяркуе з нагоды ўведзенага ім абмежавання на свабоду перасоўвання па прычыне карона-крызысу і параўнання яго палітыкі з часамі нацыянал-сацыялізму ў Германіі.     

44-гадовы губернатар, першы яўрэйкі кіраўнік ураду штата Каларада, адкрыты гей, адказаў: “Як для яўрэйскага амерыканца, які страціў сваякоў у часы Халакоста, параўнанне з нацыянал-сацыялізмам для мяне з’яўляецца вельмі абразлівым. Мы дзейнічалі з мэтаю выратаваць жыцці – гэта акурат адваротны выпадак параўнальна са знішчэннем шасці мільёнаў яўрэяў, рома, каталікоў, геяў, лесбіянак, рускіх і многіх іншых людзей”.  

Адказ тычыўся выказвання Патрыка Нэвіла, кіраўніка рэспубліканскай фракцыі палаты прадстаўнікоў у Дэнверы. 37-гадовы палітык пры канцы сакавіка ў радыё-інтэрв’ю “Stay-at-home” раскрытыкаваў распараджэнне ўраду Поліса як “вар’яцкае” і сцвярджаў, што гэта з’яўляецца “гестапаўскім ладам мыслення”. Да сёння ён не прабачыўся за такі свой падбор слоў. У рэшце, ён заявіў, што сёння ён не выкарыстоўваў бы слова “гестапаўскі”, але слова “аўтарытарны”.

Поліс: Супрацьстаянне антывірусным захадам шкодзіць суграмадзянам

На прэс-канферэнцыі Поліс дадаў, што абмежаванні павінны захоўвацца і надалей: “Карона-вірус будзе часткаю нашага жыцця. Мы павінны вучыцца з гэтым жыць”. Ён звярнуўся да насельніцтва з заклікам сур’ёзна ўспрымаць гэты вірус: той, хто арганізоўвае вечарынкі, не ладзіць акт пратэсту супраць ураду штата. “Найбольш вы ладзіце небяспеку для сваіх каханых, такім чынам вы падоўжваеце эканамічны спад і робіце больш складаным жыццё для сваіх суграмадзян”.   

Джарэд Поліс з’яўляецца мільянерам-самаробкам, які на зломе тысячагоддзяў праз такія інтэрнет-фірмы як ProFlowers.com зарабіў неверагодныя прыбыткі. У 2008-м годзе ён упершыню змагаўся за месца ў палаце прадстаўнікоў ЗША і перамог з вялікай перавагай – потым яго пераабіралі яшчэ чатыры разы. У лістападзе 2018-га году ён паспяхова завяршыў барацьбу за пасаду губернатара штата.