Германія і Францыя патрабуюць ад Крамля абараніць журналістку

Прэзідэнт Чачні пагражае журналістыцы забойствам за тое, што яна, апроч іншага, расследавала і пісала пра пераслед гомасексуалаў у ягоным каралеўстве. 

Упаўнаважаныя па правах чалавека Германіі і Францыі запатрабавалі ад Расіі зрабіць высновы і адпаведныя захады на паведамленні пра пагрозы забойствам з боку прэзідэнта рэгіянальнага федэральнага суб’екта Расійскай Федэрацыі на адрас журналісткі Алены Мілашынай. “Пагрозы з боку дзяржаўнага функцыянера з’яўляюцца цалкам непрымальнымі і супярэчаць прынцыпам прававой дзяржавы”, адзначаецца ў сумесным паведамленні ў сераду. Вядомая і прызнаная ў прафесійнай супольнасці журналістка гадамі пераследуецца за расследаванні прыкрага становішча з правамі чалавека і карупцыі ў Чачні, а таксама за тое, што ў траўні 2017-га году яна паведаміла пра пераслед гомасексуалаў у рэгіёне. 

Упаўнаважаная па правах чалавека федэральнага ўраду Германіі Бэрбель Кофлер, а таксама французскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Франсуа Краске запатрабавалі ад расійскага кіраўніцтва “прытрымлівацца падпісаных ім міжнародных і еўрапейскіх абавязацельстваў па забеспячэнні свабоды прэсы і абароне журналістаў”.     

Кадыраў абавязаны абвесціць Мілашыну свабоднай ад пераследаў

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” перад гэтым паведаміла, што журналістцы “Новой газеты” пасля паведамлення пра карона-пандэмію ў Чачні адкрыта пагражаў смерцю аўтарытарны рэгіянальны прэзідэнт Рамзан Кадыраў. “Відавочна, што журналістцы па прычыне яе крытычных матэрыялаў неабходна забяспечыць гарантыі бяспекі”, заявіў Петэр Франк, эксперт па Расіі “Міжнароднай Амністыі” (МА) у Германіі.       

Паводле арганізацыі, у сярэдзіне красавіка Кадыраў распаўсюдзіў у Інстаграме відэа, у якім пагражаў Мілашынай і патрабаваў ад унутраных службаў бяспекі “спыніць гэтага нечалавека”.  

Паводле МА, Мілашына паведамляла, што многія людзі ў Чачні бяліся звяртацца па медычную дапамогу з карона-сімптомамі, бо баяліся, што будуць ізаляваны ды абыходжаны як тэрарысты. Журналістка шматкроць паведамляла пра тое, як у рэгіёне меркаваных тэрарыстаў пазазаконна арыштоўвалі і раз-пораз забівалі.       

Мілашына на пачатку лютага падпала пад напад па прычыне сваёй публікацыі пра Чачню. Пасля гэтага яна і праваабаронца Марына Дубровіна былі атакаваныя і збітыя на падлозе групоўкай колькасцю каля 15 чалавек, жанчын таксама цягалі за валасы. 

Неўзабаве пасля першых паведамленняў пра антыквіраўскую хвалю пераследаў у Чачні Мілашынай пагражалі, і яна правяла пэўны час у “надзейным месцы”. Падчас імпрэзы ў мячэці імя Ахмата Кадырава ў Грозным рэгіянальны кіраўнік прыняў рэзалюцыю, у якой распаўсюджванне інфармацыі пра пераслед называецца “хлуснёй і выдумкамі”, якія “ганьбяць гонар і годнасць” грамадзян – адказныя за гэта мусяць прадстаць перад законам. Офіс “Новой газеты” пасля гэтага атрымаў два пасланніз белым парашком.  

Ад 2000-га году пяць штатных ці пазаштатных журналістаў “Новой газеты” былі забіты. Многія з іх, як то Ганна Паліткоўская ці Наталля Эстэмірава, пісалі менавіта пра Чачню.