Берлін: камяні ў гей-музей

Гей-музей стаў ахвярай акта вандалізму. Але падставы злачынства відавочныя.

Невядомыя ў мінулыя выходныя закідалі камянямі гей-музей у берлінскім раёне Ціргартэн. Як паведаміў у сераду прадстаўнік музея Даніэль Зандэр, пры гэтым істотныя пашкоджанні атрымала аконная шыба. Дакладны час здарэння пакуль невядомы – гэты музей, як і ўсе іншыя берлінскія культурныя ўстановы, часова зачынены, таму на выходных на месцы нікога не было. Супрацоўнікі толькі ў панядзелак заўважылі пашкоджанні і адразу ж паведамілі пра гэта паліцыі.   

Прылады злачынства пакуль не знойдзены. Дзве дзіркі сведчаць пра тое, што выкарыстоўваліся вялікія камяні, якія былі кінутыя ў шыбу з вялікай сілай. Паліцыя сыходзіць з таго, што гэта быў акт вандалізму, спроба ўзлому ці рабаўніцтва лічыцца неверагоднай. Ці вядзецца гаворка пра мэтанакіраваны ці выпадковы напад на музей, пакуль няясна. Няма ніякай запіскі, раней не паступала ніякіх пагроз.   

Апошні напад у 2016-м годзе

Апошні падобны выпадак адбыўся ў 2016-м годзе. Тады невядомыя закідалі вокны музея металічнымі шарамі. Агулам тады налічылі шэсць дзірак. Пазней аналагічныя сляды былі знойдзены па суседстве ў французскай школе École Voltaire.
Гей-музей быў заснаваны ў 1984-м годзе і лічыцца адным з найбуйнейшых квір-музеяў у свеце. Ад траўня 2013-га году ён знаходзіцца ў Ціргартэне. Толькі калекцыя налічвае каля1,5 мільёна матэрыялаў, на выставачнай плошчы ў амаль 700 квадратных метраў у Берліне-Ціргартэне звычайна адначасова праходзяць дзве выставы. Музей падтрымлівае федэральная зямля Берлін, на гэты момант музей зачынены па прычыне карона-крызісу. Новае адкрыццё запланавана на наступны месяц.