Сем цудаў свету ЛГБТ+ 

Дзе знаходзяцца найбольш каштоўныя і важныя мясціны ў свеце для ЛГБТ-людзей? Тыя, што сімвалізуюць нашу багатую гісторыю і надзеі на будучыню?

Віла Адрыяна 

Фота: Уражальная віла Адрыяна, дзе ён забаўляў свайго каханка і кіраваў імперыяй (крыніца -Lapping Pixabay)

Адрыян — адзін з найбольш вядомых рымскіх імператараў, які быў геем або бісэксуалам. Слынны Адрыянаўскі мур у Паўночнай Англіі быў збудаваны для абароны паўночных межаў Брытаніі, якая ў  мінулым была правінцыяй Рымскай імперыі. Аднак час яго кіравання звязаны з нашмат большымі дасягненнямі. Што незвычайна для рымскіх імператараў, Адрыян быў вядомы як справядлівы і папулярны кіраўнік, а эпоха яго царавання была часам міру.

Акрамя Адрыянаўскага мура, на ягоны загад былі збудаваныя і іншыя маштабныя гмахі па ўсёй імперыі. Адзін з іх, які вы дагэтуль можаце наведаць, — гэта Пантэон у Рыме. 

Не так шмат людзей ведаюць пра сэксуальную арыентацыю Адрыяна. Аднак у яго быў знакаміты каханак па імені Антыной, малады хлопец з правінцыі Віфінія на поўначы сучаснай Турцыі. 

Падчас сумеснага падарожжа з Адрыянам па водах Ніла каля 130 года нашай эры Антыной патанае. Адрыян быў перапоўнены смуткам і не хаваў сваіх слёз на людзях. 

Імператар аплакваў свайго каханка з усёй шчодрасцю душы. Ён загадаў святарам абвясціць Антыноя бажаством і пабудаваў у гонар каханка новы горад пад назвай Антынопаль каля месца яго гібелі.

Рэлігійны «культ» бога Антыноя апынуўся карысным для імперыі, бо звязваў хлопца з усходніх правінцыяў з рымскай імперскай уладай. Людзі будавалі храмы ў яго гонар, білі манеты з выявай яго твара і працягвалі пакланяцца яму нават пасля смерці Адрыяна. 

Віла і сталіца імперыі

Каля 128 года нашай эры Адрыян ператварыў вілу, якую ён пабудаваў на ўсход ад Рыма, у сваю афіцыйную рэзідэнцыю. 

Слова «віла» у дачыненні да гэтай мясціны гучыць несправядліва. Уявіце палац, а не сціплы дамок. Увесь комплекс займаў каля 300 гектараў. Ён уключаў у сябе дом і офіс Адрыяна, лазні, храмы, казармы, тэатры, сады, фантаны і гроты. З аднога боку, у ім размяшчаліся месцы для адпачынку і раскошных забаваў, а з другога боку менавіта там вырашаліся сурёзныя справы велізарнай Рымскай імперыі. 

Нават сёння наведнікі комплекса могуць уявіць Адрыяна, які шпацыруе ў садах разам з Антыноем. На віле былі знойдзеныя скульптуры прыгожага, начыста паголенага маладзёна і прывабнага барадатага імператара. 

Зараз гэтая мясціна называецца Віла Адрыяна (Villa Adriana па-італьянску). Яна ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэта адна з найлепш захаваных і найчасцей наведваных археалагічных славутасцяў на тэрыторыі ўсёй краіны. 

Стоўнвол-Ін (Карчма «Каменная сцяна»), Нью-Ёрк, ЗША  

Фота: Сённяшні выгляд Стоўнвол-Ін (крыніца — Rhododendrites)

Стоўнвол-Ін на вуліцы Крыстофера ў Нью-Ёрку – гэта помнік сучаснаму руху ЛГБТ+, але так не было адпачатку. 

Першапачаткова Стоўнвол-Ін не была звязана з геямі і не размяшчалася на вуліцы Крыстофера. А першы рэйд паліцыі ў ёй не меў дачынення да ЛГБТ+ супольнасці. Адпачатку гэта карчма знаходзілася ў двух хвілінах хады ад цяперашняга месца на Сёмай Паўднёвай авеню. Падчас дзеяння «сухога закона» у 1930 годзе гэта была чайная, дзе з-пад палы гандлявалі спіртнымі напоямі. Туды рэгулярна наведваліся з рэйдамі агенты, якія адсочвалі выкананне гэтага закона. 

Бар пераехаў на цяперашняе месца па адрасе вул. Крыстофера 51-53 у 1934 годзе. Да яго ў гэтых памяшканнях размяшчалася стайня, а потым пякарня. Будынак згарэў падчас пажару 30 гадоў пазней. Аднак у 1966 годзе мафія інвеставала ў яго свае сродкі, і з таго часу Стоўнвол-Ін сталася гей-барам. Мафія разумела, што людзі ЛГБТ+ гатовыя плаціць больш за магчымасць напіцца ў бяспечным месцы і нават шантажавала найбольш заможных заўсёднікаў. 

У Стоўнвол-Ін быў прайгравальнік-аўтамат і пляцоўка для танцаў, на якой аднаполыя пары маглі танчыць разам. 

Нягледзячы на абарону з боку мафіі і капэрты з наяўнымі для копаў, у бары былі звычайнымі рэйды паліцыі. Вядома, уласнікам бара часта злівалі інфармацыю пра будучыя рэйды, што дазваляла ўстанове хутка аднавіць сваю дзейнасць па іх завяршэнні.  

Аднак каля 1.20 ночы 28 чэрвеня 1969 года рэйд паліцыі прайшоў не так, як запланавана, што змяніла гісторыю. Напружанасць паміж ЛГБТ-людзямі і паліцыяй у прынцыпе тады была высокая. Рэйд заняў больш часу, чым планавалася. У выніку ля бара сабраўся натоўп. Адна жанчына супраціўлялася арышту і крыкнула мінакам: «Хлопцы, а чаму б вам не зрабіць што небудзь?» Урэшце, заведзеныя тым, што адбываецца, яны пачалі дзейнічаць. Заварушанасць падчас наступнай вулічнай бойкі была настолькі вялікай, што дагэтуль яе сведкі не пагаджаюцца паміж сабою аб тым, што ж урэшце адбылося падчас Стоўнвольскага бунту. 

Стоўнвол і сучасныя правы ЛГБТ+ 

Тым не менш, сёння гэты момант у гісторыі шырока разглядаецца як час нараджэння сучаснага руху за правы геяў і наогул ЛГБТ+. 

На шмат гадоў пасля Стоўнвольскага бунту бар спыніў сваю працу, а будынак выкарыстоўваўся як крама па продажы абаранкаў, як кітайская рэстарацыя і як абутковы магазін. 

Аднак павялічаная зацікаўленасць да спадчыны ЛГБТ+ паспрыяла адраджэнню Стоўнвольскага бара на старым месцы. А ў маленькім парку Крыстафера насупраць магчыма знайсці сталы мемарыял, прысвечаны драматычным падзеям Стоўнвольскага бунту. 

Урад ЗША і муніцыпалітэт горада Нью-Ёрк надалі гэтай мясцовасці статус помніка гісторыі. А ў 2019 годзе Нью-Ёрк прымаў сусветны Прайд і адзначаў 50-годдзе Стоўнвольскіх пратэстаў. 

Храмы Кхаджураха, Мадх’я-Прадэш, Індыя

Фота:  Гэта разьба адлюстроўвае жанчынаў, якія атрымоўваюць сэксуальнае задавальненне разам з мужчынам падчас оргіі (крыніца — Wikimedia Commons)

Гістарычнае сведчанне аднаполага сэксу часта цэнзуруецца або хаваецца, аднак у Індыі яно высечана ў камяні на сценах храма. 

Індуізм – гэта ці не найстарэйшая рэлігія ў свеце. І на працягу ўсёй гісторыі гэтай рэлігіі гомасэксуальнасць і гендарная варыятыўнасць прадстаўляліся ёй як натуральныя і радасныя зявы. 

Група помнікаў Каджураха — гэта комплекс індуісцкіх і джайнскіх храмаў у Мадх’я-Прадэш у Індыі.

Джайнска-індуісцкая кіруючая дынастыя Чандэла пабудавала іх каля 1000 гадоў таму. З першапачаткова ўзведзеных 85 храмаў на плошчы 20 квадратных кіламетраў на сённяшні момант захаваліся дваццаць пяць. 

Увесь комплекс багата аздоблены прыгожай разьбой, якая сімвалізуе індуісцкі погляд на тое, як весці сваё жыццё. 

Храмы Каджураха зараз уваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. І яны асабліва славяцца разьбой з выявамі палавых актаў, уключна з гомасэксуальнымі. 

Аднак, насамрэч, эратычныя скульптуры займаюць усяго толькі 10% ад усёй колькасці разных выяваў. Яны перамяжоўваюцца з адлюстраваннем карцінаў штодзённага жыцця. Іншымі словамі, сэксуальная арыентацыя – гомасэксуальная, бісэксуальная або гетэрасэксуальная – лічылася фактам штодзённага жыцця, а не чымсьці надзвычайным. Больш за тое, сэксуальнае жаданне было прымальнай мэтай жыцця. 

У пошуках мастацтва ЛГБТ+

Сцэны, якія паказваюць гомасэксуальныя і бісексуальныя акты, практычна непрыхаваныя.

Напрыклад, адна скульптура ў храме Кандарыі Махадзевы адлюстоўвае мужчыну, які дакранаецца да эрагаванага чэлеса другога чалавека.

На паўднёвым муры храма Кандарыі Махадзевы вы ўбачыце оргію, у якой удзельнічаюць тры жанчыны і адзін мужчына. Адна з жанчынаў пяшчотна лашчыць другую. 

А ў выяве яшчэ адной оргіі на храме Лакшмана вы ўбачыце мужчыну, які, седзячы, робіць мінет другому мужчыну. 

Усе віды сэксуальных і гендарных меншасцяў аддаўна зяўляюцца часткай індыйскага культурнага жыцця. У цяперашні час Вышэйшы суд Індыі зрынуў брытанскае каланіяльнае права, паводле якога гомасэксуальнасць знаходзілася па-за законам. Дзякуючы гэтаму рашэнню індыйская аўтэнтычная культура паступова вяртае свае пазіцыі ў гэтай краіне. 

Лесбас, Грэцыя

Фота: Лесбас – дагэтуль прыгожая выспа ў Грэцыі, якая прыцягвае да сябе турыстаў (крыніца — Andrzej B)

Грэчаскі востраў Лесбас і яго найбольш вядомая паэтка Сапфо ў літаральным сэнсе зяўляюцца сінонімамі гомасэксуальных жанчынаў, бо ўзбагацілі нас словамі «лесбійскі» і «сапфічны». 

Сапфо жыла ў перыяд з 630 па 570 год да нашай эры і стварала лірычную паэзію. Яе вершы спяваліся падчас ігры на ліры – разнастайнасці маленькай арфы. 

Шмат паэтычных твораў яе пяра зніклі, а ў некаторых іншых, што захаваліся, бракуе словаў. Аднак яна дагэтуль разглядаецца як выбітная творца, якая ўплывае на сучасных аўтараў, якія жывуць праз 2500 год пасля яе.  

Рамантыкі дагэтуль знаходзяць водгук у яе словах. Напрыклад, у гэтым вершы яна заклікае багіню кахання Афрадыту на дапамогу:

Прад табой чало хілю, Афрадыта,

Зеўсава дачка – што ў цянёты вабіш;

Неўміручая, я малю: ты смуткам

Сэрца не рві мне…
(Крыніца: http://prajdzisvet.org/kit/53-himn-afradytsie.html

З цягам часу людзі сталіся больш гамафобнымі, і эксперты спрабавалі навязаць думку пра тое, што насамрэч Сапфо была гетэрасэксуальнай жанчынай, каб зберагчы яе рэпутацыю. Аднак сучасныя літаратурныя крытыкі шырока прызнаюць яе як аўтарку гомаэратычнай паэзіі, якая кахала жанчын. 

Выспа Леcбас, або Лесвас, сусветная спадчына ЮНЭСКА 

Сучасны Лесбас, больш дакладна Лесвас – схаваная пярліна сярод выспаў Грэцыі. Яе амываюць сапфіравыя воды Эгейскага мора. На выспе вы знойдзеце казачныя мястэчкі з нязмушанай атмасферай, якія не зруйнаваў камерцыйны турызм. Насамрэч, гэтая мясціна настолькі захапляльная, што яе ў складзе цэлай выспы уключылі ў склад сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Вядома ж, сюды, як магнітам, прыцягвае гомасэксуальных і бісэксуальных жанчынаў, а таксама іншых турыстаў з ЛГБТ+ супольнасці.У прыватнасці, наведнікі натоўпамі накіроўваюцца на месца нараджэння Сапфо ў мястэчку Эрэсас.

Раён Кастра, Сан-Францыска, ЗША 

Фота: «Вясёлкавы» пераход у раёне Кастра, Сан-Францыска (крыніца — Burkhard Mücke).

Калі Стоўвол-Ін была месцам, дзе нарадзіўся сучасны рух ЛГБТ+, раён Кастра быў мясцінай, дзе ён пасталеў.

Найбольш вядомым жыхаром гэтага гарадскога квартала ў Сан-Францыска быў мясцовы палітык, адкрыты гей Харві Мілк, які мабілізаваў мясцовую гарадскую супольнасць ЛГБТ+.  

Аднак раёнчык Кастра быў цэнтрам прыцягнення квір-жыцця задоўга да пераезду Харві Мілка ў Каліфорнію.

Зараджэнне гей-раёна ў гэтай частцы горада пачалося ў 1940-х. Узброеныя сілы ЗША дэмабілізоўвалі тысячы вайскоўцаў з гомасэксуальнай і бісэксуальнай арыентацыяй падчас Другой сусветнай вайны, бо ў тагачасным войску не прымаліся гома- і бісэксуалы. У выніку гэтага шмат хто з іх атабарыўся ў Сан-Францыска. 

Пазней, у 1960-х шмат семяў пераязджала з Кастра ў прыгарад. Дзякуючы гэтаму ў раёнчыку зявілася шмат нерухомасці для ЛГБТ-людзей. 

Першы афіцыйны гей-бар у раёне пад назвай «Мул з Місуры» адчыніў свае дзверы ў 1963 годзе. Але залатая эра Кастра пачалася, калі Лета кахання 1967 года прыцягнула ў раёнчык шмат андрагінных хіпі. Да 1973 года, калі ў раёне пасяліўся Харві Мілк, гэта ўжо была добра абаснаваная гей-мясціна. Мілк адкрыў тут краму па продажы фотаапаратаў пад назвай «Castro Camera» і выкарыстоўваў яе памяшканне ў якасці палітычнага штаба, калі балатаваўся на дзяржаўную пасаду. Ён паддаваў сябе рызыцы атрымання пагрозаў забойствам, натхняючы супольнасць пастаяць за сябе. І нават дапамог замацавацца «вясёлкаваму» сцягу  ў якасці натхняльнага сімвала ЛГБТ-супольнасці. 

На жаль, з-за трагедыі Мілк прабыў на пасадзе гарадскога інспектара менш за год, бо быў забіты яго палітычным канкурэнтам Дэн Уайтам у 1978 годзе. 

Аднак, яшчэ горшыя часы для раёна Кастра былі яшчэ наперадзе. Асабліва адмоўнае ўздзеянне на яго развіццё меў крызіс, спрычынены СНІД у 1980-х. Нягледзячы на гэта, супольнасць змагалася, прасоўваючы бяспечны сэкс і тэставанне. Як след, раёнчык працягваў расці і працвітаць, як маяк, для людзей ЛГБТК+ па ўсім свеце. 

Прызнанне раёнчыка Кастра 

Культурны раён ЛГБТК+ Кастра быў заснаваны ў 2019 годзе. Праменад «вясёлкавага» гонару памятае натхнёных людзей ЛГБТ+ з усяго свету. Што яшчэ больш важна, Кастра працягвае быць сэрцам жыцця ЛГБТК+ у Сан-Францыска. Ён прываблівае наведнікаў з-за мяжы сваімі мерапрыемствамі, барамі, рэстарацыямі і шмат чым іншым. 

Александрыя, Егіпет 

Фота: Фаерверкі над мастом Стэйнлі, Александрыя, Егіпет (крыніца — Abdallah Mohamed Pixabay)

Александрыйская гісторыя ЛГБТ+ ахутана таямніцай. Але самая вялікая загадка – гэта знікненне магілы заснавальніка горада – бісексуала Аляксандра Македонскага.

Аляксандр быў македонскім царом у Старажытнай Грэцыі. Егіпетская Александрыя – гэта ўсяго-толькі адзін са шматлікіх гарадоў, якія ён заснаваў, і які быў названы ім у свой гонар падчас заваёвы большай часткі вядомага тады свету. Войскі Аляксандра Македонскага прайшліся праз Персію да Індыі. Дзякуючы яго заваёвам, была створаная самая вялікая імперыя ў свеце, роўнай якой не было да таго часу. Аднак у 323 годзе да нашай эры Аляксандр памірае ва ўзросце ўсяго 32 год. 

Нягледзячы на тое, што Аляксандр быў двойчы жанаты, каб даць жыццё спадкаемцу, на думку гісторыкаў ён аддаваў перавагу мужчынам. Вядома, што ў яго былі трывалыя гомасэксуальныя стасункі, якія былі нашмат больш працяглыя за яго шлюбы. Першым каханкам быў Гефестыён, ягоны найлепшы сябра дзяцінства. Другім – персідскі еўнух Багой. Цікава, што Багой да знаёмства з Аляксандрам Македонскім быў таксама каханкам персідскага цара Дарыя, якога зрынуў Аляксандр. 

Пасля смерці Аляксандра Македонскага ягоны сябра дзяцінства і паплечнік Пталамей пераняў уладу ў Егіпце, заснаваўшы вялікую дынастыю. Для таго, каб даказаць легітымнасць сваёй улады фараона, ён выкраў цела Аляксандра. Пазней дынастыя Пталамея перанесла магілу Аляксандра ў Александрыю. Сучасныя археолагі дагэтуль шукаюць яе месцазнаходжанне. Ніхто не можа сказаць, дзе яна знаходзіцца на тэрыторыі горада. 

Два іншыя страчаныя скарбы таксама праславілі Александрыю. Фарос – Александрыйскі маяк да яго разбурэння быў адным з сямі цудаў старажытнага свету.

Таксама Пталамей стварыў храм музаў у Александрыі, які стаў самай вялікай у свеце бібліятэкай і падарыў нам слова «музей». Пакаленні ведаў былі страчаны, калі яе будынак згарэў. 

Александрыя сёння

Александрыя стала квітнеючым партовым горадам. На працягу сотняў гадоў гэта было касмапалітычнае месца са шматлікімі мовамі і культурамі, дзе грамадзяне лічылі гомасэксуальнасць цалкам нармальнай зявай.

У цяперашні час Александрыя застаецца папулярным месцам сярод турыстаў, якія любяць мітусню гэтага ажыўленага горада і пабляклую веліч яго набярэжнай Корніш. Гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў як Афрыкі, так і арабскага свету.

Гэта адзіны з сямі цудаў ЛГБТ+ у краіне, якая па-ранейшаму крыміналізуе гомасэксуальнасць. Па вялікім рахунку, ён быў абраны як сучасны «фарос» — маяк — да больш асвечанага мінулага і светлай будучыні.

Берлінскі Мемарыял гомасэксуалам, якіх пераследавалі ў часы фашызму

Фота: Мемарыял гомасэксуалам, якіх пераследавалі ў часы фашызму (крыніца — Times)

Берлін у 1920-х гадах быў адным з найбольш талерантных месцаў на зямлі, дзе магчыма было быць адкрытым геем або лесбіянкай. Працвітала субкультура начных клубаў, бараў, тэатральных шоў і часопісаў для геяў, нягледзячы на тое, што ў тагачаснай Нямеччыне гомасэксуальнасць пераследавалася ў крымінальным парадку. 

Аднак, калі фашысты прыйшлі да ўлады, гэта свабода была зруйнаваная. У 1935 годзе яны прынялі праўкі ў артыкул 175 закона, згодна з якімі аднаполы сэкс быў нелегальным. Пакаранне павялічылася ў 10 разоў у параўнанні з папярэднімі лічбамі. Гэтак усяго-толькі за маленькі пацалунак гомасэксуальных мужчынаў маглі лягчаць або знявольваць у канцэнтрацыйных лагерах. Фашысты дасылалі дзясяткі тысяч гееў у канцлагеры, шмат каго без суду. Большасць са зняволеных геяў загінула. На іх вопратцы былі ружовыя трохкутнікі. Вартаўнікі ставіліся да людзей з такой пазнакай з асаблівай жорсткасцю. 

Акрамя гэтага, фашысты лічылі лесбіек «антысацыяльнымі» і таксама дасылалі іх у канцлагеры. У лагерах існавалі афіцыйныя бардэлі, і гісторыкі лічаць, што шмат каго з лесбіек адміністрацыя канцлагероў прымушала працаваць там прастытуткамі. 

Вядома ж, незлічоныя тысячы іншых ахвяраў фашыстаў, уключна з габрэямі, палякамі, савецкімі ваеннапалоннымі, цыганамі і палітычнымі апанентамі, таксама былі прадстаўнікамі ЛГБТ+. 

Пасля падзення фашыстоўскай Нямеччыны ў 1945 годзе артыкул 175 закона застаўся ў сіле. Адпаведна гомасэксуальныя мужчыны і далей кідаліся ў вязніцы. Гэта можа падацца шакуючым, але фашыстоўскія суддзі часам заставаліся на сваіх пасадах і маглі нават узначальваць судовыя паседжанні па такіх справах. Крымінальны пераслед за гомасэксуальнасць быў скасаваны па ўсёй Нямеччыне толькі ў 1969 годзе. 

Наведванне мемарыялу

Мемарыял гомасэксуалам, якіх пераследавалі ў часы нацызму, знаходзіцца ў Берліне каля галоўнага мемарыялу Халакосту. Гэта вялікі бетонны куб. Але калі вы зірнеце ў вакенца ў ім, то ўбачыце кароткаметражны фільм з пацалункам аднаполай пары. На шыльдачцы побач даецца гістарычная даведка і тлумачыцца, чаму Нямеччына мае адмысловы абавязак процістаяць пераследу ЛГБТ+.  

Дызайн мемарыялу, выкананы мастакамі Мікаэлем Эльмгрынам і Інгарам Драгсэтам, усё яшчэ падзяляе меркаванні наведнікаў. Некаторыя знаходзяць яго строгасць кранальнай, а іншым ён падаецца невыразным.

Тым не менш, гэта адзін з нешматлікіх манументаў у свеце, створаны ў памяць пра незлічоныя пакаленні людзей ЛГБТ+, якія пацярпелі ад пераследу. З аднаго боку, гэта — мемарыял у памяць ахвяраў, а з другога боку – важны напамін аб тым, што правы могуць быць не толькі нададзеныя, але і забраныя. 

Крыніца