Абарону ЛГБТІ — ў Канстытуцыю

время чтения: < 1 мин

Да Міжнароднага дня супраць гома-, бі-, інітэр- і трансфобіі (МДСГБІТ) дэпутат бундэстагу ад ХДС Штэфан Каўфман жадае дабіцца прыняцця надпартыйнага рашэння пра пашырэнне артыкула 3 Канстытуцыі.   

На сёння ў Асноўным законе згадваюцца пераважна дыскрымінацыі на падставе гэтакіх чыннікаў, як пол, паходжанне, раса, мова, радзіма і сацыяльнае паходжанне, веравызнанне і інваліднасць. СвДП, партыя “Левая” і партыя “Зялёныя” яшчэ мінулай восенню прапанавалі сумесны законапраект, які прадугледжвае пашырэнне артыкула 3 дапаўненнем “палавая ідэнтычнасць”. У лістападзе ўрадавыя фракцыі падчас дэбатаў у бундэстагу выказаліся за адпаведнае змяненне ў палажэннях Канстытуцыі. Спрэчная тэма ва ўсялякім выпадку пакідае пытанне, ці мусіць прапанаванае ЛГБТІ-арганізацыямі дапаўненне “палавая ідэнтычнасць” быць уключанае ў антыдыскрымінацыйны артыкул.

Штэфан Каўфман, які да пачатку здымкаў на відэа знімае вясёлкавую маску, выказаўся па гэтым пытанні ў рамках акцыі “17 дзён — 17 відэа” Нямецкага таварыства за трансідэнтычнасць і інтэрсексуальнасць. Каб да памянёнай вышэй даты і падчас карона-крызысу ўздымаць вясёлкавы сцяг, аб’яднанне на сваіх медыя-сацыяльных каналах ад 1-га траўня штодня размяшчае новае відэа-пасланне. 17-га траўня ўсе кліпы павінны быць змантаваныя і паказаныя разам.      

МДСГБІТ з’яўляецца вельмі важным, “бо цяпер, як і раней, у нашым грамадстве існуюць гамафобныя і трансфобныя тэндэнцыі”, адзначыў ХДС-палітык у сваёй 40-секунднай вітальнай прамове. “Магчыма, гэтыя з’явы будуць набіраць абароты”.