Швейцарыя: Валейбаліст першай лігі аўціцца як гей 

Швейцарыя: Валейбаліст першай лігі аўціцца як гей 

время чтения: < 1 мин

Пуэртарыканец Дэніс Дэль Вале стаў першым спартоўцам вышэйшага класа адной з мужчынскіх каманд швейцарскай топ-лігі, які сказаў пра сваю гомасексуальнасць. 

Валейбаліст Дэніс Дэль Вале ў адным з інтэрв’ю французскамоўнай швейцарскай штодзённай газеце “24 Heures” зрабіў камінг-аўт як гей. 31-гадовы профі з Пуэрта Рыка ўжо тры гады гуляе ў Рамандзі за каманду першай лігі “Універсітэцкі клуб Лазана”, з якой ён апошнія два гады выйграваў чэмпіянат краіны.   

У апублікаваным інтэрв’ю Дэль Вале патлумачыў, што сваім камінг-аўтам ён хацеў маладым спартсменам прыдаць мужнасці пастаяць за сябе. “Ёсць багата маладых атлетаў у Швейцарыі і шмат дзе яшчэ, якія таямніча вядуць сваё жыццё”, кажа Дэль Вале. “Магчыма, я такім чынам магу змяніць жыццё кагосьці са спартсменаў. Магчыма, я камусьці магу падарыць больш самаўпэўненасці”. Ніхто ў спорце не павінен жыць хаваючыся, бо баіцца быць адрынутым.       

Дэль Вале, які таксама гуляў за пуэртарыканскую нацыянальную зборную каманду, далей дадаў, што ён належыць да тых шчасліўчыкаў, якія ніколі не мусілі гуляць у жарты з думкамі пра самагубства. Але яму часам рабілася сорамна.

Спартсмен таксама адкрыта казаў пра свае страхі зрабіць камінг-аўт у сваёй камандзе, хоць ён перад гэтым працяглы час некаторым партнёрам па камандзе распавядаў пра сваю гомасексуальнасць. Так, у яго былі апасенні, што гэта зменіць адносіны ў камандзе. “Некаторыя маглі б успрыняць гэта даволі дзіўна ў перапранальных кабінках”, кажа спартсмен. 31-гадовы аднак заявіў, што ўсе страхі былі беспадстаўнымі. У рэшце рэшт, як і іншыя спартсмены, ён змог гуляць на арэне не ў флірт, а ў валейбол.  

Паводле “24 Heures”, гаворка ідзе пра першы камінг-аўт у швейцарскім мужчынскім спорце. Тым не менш, футбольны брамнік Паскаль Эрлахнер зрабіў камінг-аўт у 2017-м годзе. Да таго ж, у сакавіку швінгер Кюрдэн Орлік з Рубінгену, што ў кантоне Берн, упершыню сказаў пра сваю гомасексуальнасць.