Адзінагалоснае рашэнне: Дысцыплінарнае расследаванне супраць пастара-ненавісніка

ЛГБТІ-варажнечыя выказванні Олафа Латцэля “па праве выклікалі абурэнне”, заявіў царкоўны камітэт Брэменскай евангелічнай царквы вечарам у чацвер. 

Царкоўны камітэт Брэменскай евангелічнай царквы (БЕЦ) на сваім пасяджэнні вечарам у чацвер адзінагалосна пастанавіў распачаць дысцыплінарнае расследаванне супраць Олафа Латцэля. На падставе папярэдняга расследавання пракуратуры ў дачыненні да пастара царквы Святога Марціна справа была прыпынена, гаворыцца ў паведамленні прэзідыюму. Такое часта здараецца і ў свецкіх справах.   

У сярэдзіне кастрычніка 2019-га году Латцэль назваў гомасексуальных і транс-людзей ванітоўнымі. У выступленні на ютуб-канале пастара, якое між тым было выдалена, 52-гадовы святар апроч іншага сказаў: “Паўсюль злачынцы носяцца ў Christopher Street Day”. Да таго ж, Латцэль абураўся, што “гэтае гома-лобі, гэтая д’ябальшчына становяцца ўсё больш моцнымі”. “Пражытая гомасексуальнасць з’яўляецца брыдотай перад Богам і вартая смерці. Прызнанне транссексуальнасці разбурае нашу сумесную цывілізацыю і культуру”.     

Папярэдняе следства супраць цкавання людзей

З-за сваіх тырадаў, у тым ліку і за цкаванне людзей, на Латцэля была заведзена справа. Пракуратура і дзяржаўная абарона ў Брэмене усё яшчэ правяраюць, ці існуе ўвогуле падстава для падазрэнняў. “Для далейшага расследавання дысцыплінарнай справы БЕЦ мае значэнне, ці расцэньваюцца выказванні спадара Латцэля следчымі структурамі як злачынства”, заявіў царкоўны камітэт. Устанаўленне ўсялякай крымінальнай адказнасці за выказванні цалкам ляжыць на ўладзе.       

Адначасова прэзідыюм БЕЦ пацвердзіў “сваё адзінадушнае стаўленне, што выказванні  спадара Латцэля па праве выклікалі абурэнне”, і зноў дыстанцыянаваўся ад гэтых “дыфамацый супраць людзей, якія жывуць гомасексуальным жыццём”. У паведамленні ў чацвер далей адзначаецца: “Нават калі яны і не падпадаюць пад крымінальную адказнасць, такога кшталту адгалінаванні істотна шкодзяць рэпутацыі ўсёй царквы”.     

Адхіленне ад службы неверагоднае 

Магчымыя захады ў рамках дысцыплінарнага расследавання прадугледжваюць нават адхіленне ад царкоўнай службы. Шэф-юрыст БЕЦ Ёхан Даніэль Нальтэніус напярэдадні ўсё ж патлумачыў, што адхіленне ад службы можа разглядацца толькі ў выпадках “вельмі цяжкіх злачынстваў”, або калі неабходна абараніць трэцюю асобу, напрыклад, у выпадку падазрэння ў сексуальным гвалце або пры пагрозе знішчэння рэчавых доказаў.   

Падтрымку Олаф Латцэль атрымлівае апроч іншага ад анлайн-петыцыі, якую дагэтуль падпісалі больш за 15 тысяч чалавек. “Адхіленне брэменскага пастара было б атакай на асноўныя правы і выпадам супраць існуючага права ў Брэменскай евангелічнай царкве”, гаворыцца ў петыцыі. Латцэль, маўляў, “толькі быў верным сваёй біблейскай адказнасці перад Богам”.