Венгрыя ўраўноўвае правы геяў пры донарстве крыві

Венгрыя ўраўноўвае правы геяў пры донарстве крыві

время чтения: < 1 мин

Менавіта Венгрыя, якая не з’яўляецца вельмі дружалюбнай у дачыненні да ЛГБТІ краінай, распачала нароўна ўспрыняць мужчын-геяў пры донарстве крыві, у той час як Германія працягвае настойваць на пэўных абмежаваннях па прычыне сексуальнай арыентацыі. 

Венгерская служба донарства крыві адмяніла існаваўшыя раней адмысловыя правілы для мужчын-геяў і бісексуалаў. Паводле онлайн-публікацыі “Mérce”, змяненні набылі сілу заднім чыслом з 1-га студзеня 2020-га году.      

Дагэтуль Венгрыя, як і Германія, фактычна забараняла донарства крыві для мужчын-геяў і бісексуалаў, калі яны за апошнія 12 месяцаў мелі хаця б адзін палавы кантакт з іншым мужчынам. Цяпер сексуальная арыентацыя донара не будзе ставіцца пад пытанне, а толькі сапраўдныя чыннікі рызыкі. Такім чынам, Венгрыя пачынае адпавядаць правілам іншых еўрапейскіх краін, як то Іспаніі ды Італіі. 

“Гееўская пара пры манагамных стасунках такая ж бяспечная, як гетэра-пара”. 

Венгерская ЛГБТІ-арганізацыя Háttér вітала прынятыя змяненні: “У выпадку манагамнай гееўскай пары не ўзнікае большай рызыкі, чым пры гетэрасексуальных парах – асабліва калі яны абараняюцца пры дапамозе прэзерватываў ці іншых сродкаў перасцярогі”, — заявіла аб’яднанне.    

Змяненні з’явіліся даволі нечакана, бо аўтарытарны прэм’ер-міністр Віктар Орбан усё яшчэ выказвае сваё адмаўленне ў дачыненні да сексуальных і гендарных меншасцей. Некалькі тыдняў таму яго ўрад заявіў, што ў далейшым не збіраецца прызнаваць транссексуалаў.  

У Германіі тым часам вядуцца дэбаты наконт 12-месячнага секс-каранціну для мужчын-геяў і бісексуалаў. Апазіцыйныя партыі СвДП, “Левая” і “Зялёныя” выступаюць за лібералізацыю, як і многія канцэрны. Федэральны ўрад у цяперашні час не жадае мяняць накірункі, ва ўсялякім выпадку адкрыта забараняць дыскрымінацыю на глебе сексуальнай арыентацыі.