Вюртэмберг: Першае вянчальнае набажэнства для гомасексуальнай пары

Вюртэмберг: Першае вянчальнае набажэнства для гомасексуальнай пары

время чтения: 2 мин

Даволі працяглы час спатрэбіўся вюртэмбергскім пратэстантам, каб са скрыпам на сэрцы праціснуць праз сябе блаславенні для геяў і лесбіянак. У нядзелю адбылася прэм’ера ў Штутгарце – і ў пастара зваліўся камень з сэрца. 

Да ўсё яшчэ дыскрымінацыйнага кампрамісу вяла ўпартая барацьба. І вось у нядзелю а 10-й раніцы ў штутгартскай абшчыне святога Леанарда ў евангелічнай царкве ў Вюртэмбергу ўпершыню перад алтаром стаіць аднаполая пара, каб афіцыйна на набажэнстве атрымаць блаславенне.     

Абодва мужчыны ўжо пабраныя свецкім шлюбам. “Мы жадаем для нашага шлюбу Боскага блаславення, бо для нас абодвух гэта вельмі важна”, гэта цытата пары Вольф у паведамленні для прэсы Евангелічнай царкоўнай акругі Штутгарта. 

Толькі кожная чацвёртая абшчына можа бласлаўляць гомасексуалаў

Царкоўны парламент Вюртэмбергу, так званы сінод, шэсць гадоў таму пастанавіў, што максімальна чвэрць царкоўных абшчын маюць права мяняць іх мясцовы парадак набажэнстваў і бласлаўляць аднаполыя пары. Да таго ж, тры чвэрці ўсіх пастараў тых абшчын, а таксама тры чвэрці савета царкоўных абшчын павінны за гэта прагаласаваць. Вясельныя цырымоніі, як і раней, застаюцца прэрагатывай толькі для гетэрасексуальных пар. 

У 2017-м годзе першая спроба ўвесці адкрытыя блаславенні на ўсёй царкоўнай тэрыторыі ледзь не была праваленая.  

Пастару “часта было сорамна” за зямельную царкву

Пастар штутгардскай абшчыны святога Леанарда Крыстаф Доль напярэдадні набажэнства сказаў: “Я вельмі шчаслівы, што я ў будучыні не буду вымушаны адмаўляць лесбійскім і гомасексуальным парам”. Было вельмі цяжка дабіцца такіх набажэнстваў. “За такую бессардэчную лінію паводзін нашай зямельнай царквы часта мне было сорамна”, сказаў Доль.   

“Шлях, які абодва гомасексуальныя мужчыны мусілі да гэтага прайсці, быў далёка нялегкі”, адзначаецца ў паведамленні для прэсы пра пару Вольф: “Адзін палясцінец без грамадзянства з вельмі персанальнай гісторыяй уцекача, які нарэшце ў Германіі быў акрэшчаны і змог распачаць новае жыццё ў евангелічнай царкоўнай абшчыне Освальд-Вольфбуш у раёне Штутгарт-Вайлімдорф. Другі перайшоў з каталіцызму ў пратэстантызм, “каб я змог пайсці сваім шляхам”.   

Па дадзеных зямельнай царквы, дагэтуль прапануюць паслугі па блаславенні аднаполых пар 23 з каля 1300 вюртэмбергскіх абшчын. Каля 170 з 1300 зямельных абшчын знаходзяцца ў дыялогу з евангелічным вышэйшым царкоўным саветам, каб змяніць лакальны парадак вядзення набажэнстваў.