Маленькая абшчына дэманструе вясёлкавыя колеры

Маленькая абшчына дэманструе вясёлкавыя колеры

время чтения: < 1 мин

Аўстрыйскі Вольфсберг ледзь налічвае 25 000 жыхароў. На знак “салідарнасці з ЛГБТІ-супольнасцю” савет абшчыны прагаласаваў за ўсталявянне вясёлкавай лаўкі . 

Стракатая лаўка была ўсталяваная ў мінулы аўторак у прысутнасці віцэ-бургамістра Мануэлы Карнер, старшыні савета абшчыны Хары Колера і сябра савета абшчыны Ніны Трынкл (усе з Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі) на Вайерплац у цэнтры Вольфсберга. У камунальным прадстаўніцтве СПА мае абсалютную большасць. Тут таксама прадстаўлены Аўстрыйская народная партыя, Свабодная партыя Аўстрыі, Спіс Вольфсберга і Зялёныя.  

“Мы выступаем за роўнае стаўленне да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендарных асоб у прававой сістэме Аўстрыі і ЕС”, заявіў Колер, ад якога летась сыходзіла гэтая ініцыятыва. “Гэтая лава з’яўляецца знакам разнастайнасці і абароны ад дыскрымінацыі і павінна служыць таксама сімвалам адкрытасці і салідарнасці ў дачыненні да ЛГБТІ-супольнасці”. 

Паводле паведамлення прэс-службы горада, які знаходзіцца на Кернтане, у хуткім часе на лаўцы павінна з’явіцца піктаграма, якая будзе адлюстроўваць разнастайнасць кахання.   

Вясёлкавыя лаўкі ўжо ўсталяваны ў многіх краінах, аднак найбольш папулярныя яны менавіта ў Аўстрыі. Ад сакавіка адзін асобнік з’явіўся таксама на Магнус-Хіршфельд-плац у нямецкім Нюрнбергу.