Лесбійскае выдавецтва атрымала прэмію федэральнага ўраду

Лесбійскае выдавецтва атрымала прэмію федэральнага ўраду

время чтения: < 1 мин

Krug & Schadenberg належыць да тых выдавецтваў, якое атрымала Нямецкую выдавецкую прэмію і 20 000 еўра ад федэрацыі. Стваральніцы лесбійскага выдавецтва цяпер абяцаюць “хвалюючыя новыя кніжныя праекты”. 

Агулам 66 малых і незалежных выдавецтваў з усёй Германіі уганараваныя дзяржаўным міністрам культуры Монікай Грутэрс (ХДС) Нямецкай выдавецкай прэміяй. 60 з іх атрымалі яшчэ і грашовы прыз у 20 000 еўра, у тым ліку і лесбійскае выдавецтва Krug & Schadenberg. Тры выдавецтвы – архітэктурнае спецыялізаванае выдавецтва DOM publishers і літаратурнае выдавецтва Liebeskind und Matthes & Seitz – па прычыне сваіх выбітных поспехаў змаглі разлічваць нават на грашовы дадатак у 60 000 еўра кожнае, тры выдавецтвы з добрым прыбыткам атрымалі толькі ганаровы знак.    

“Мы спяваем, танчым, святкуем!!!”, заявіла Андрэа Круг з Krug & Schadenberg датычна прэміі. “Шкада, што мы ў гэтыя часы не можам зладзіць вялікую вечарыну для супрацоўніц і супрацоўнікаў нашага  выдавецтва ды чытачоў”, дадала Круг. “Але зараз мы распрацоўваем планы для новых хвалюючых кніжных праектаў для ўзбагачэння лесбійскага чытацкага асяродку, якія мы цяпер зможам рэалізаваць дзякуючы гэтай прэміі”.  

Выдавецтва лесбійскай літаратуры было заснавана 1-га траўня 1993-га году графікам Дагмар Шадэнберг і лектаркай Андрэа Круг. Першай выдадзенай кнігай стала “Сексуальны свет Сюзі Секспертс для лесбіянак” амерыканскага эксперта Сюзі Брайтс (мянушка Сюзі Секспертс). Krug & Schadenberg сёння прапануе раманы, крыміналістыку, апавяданні, партрэты, спецыялізаваную літаратуру і дапаможнікі па ўсіх тэмах вакол лесбійскага жыцця. Самым актуальным выданнем стаў раман “Шатландскі банкір з Сурабіі” Іана Гэмільтана. 

Выдавецкая прэмія сёлета ўручалася другім разам. Пераможцаў вызначала спецыялізаванае журы пад старшынствам германісткі і літаратурнага крытыка доктара Інзы Вільке. Грашовы складнік у 2020-м годзе федэральным урадам быў павялічаны з 500 000 да 2 000 000 еўра. Запланаванае раней на панядзелак урачыстае ўручэнне прэмій было адменена з прычына карона-пандэміі. Замест гэтага было распаўсюджанае відэа-пасланне дзяржаўнага міністра культуры Монікі Грутэрс.