Джоан Роўлінг зноў абражае транс-людзей

Джоан Роўлінг зноў абражае транс-людзей

время чтения: 2 мин

У серыі твітаў аўтарка Гары Потара заявіла, што транс-жанчыны не з’яўляюцца жанчынамі. Яе аргумент: “Калі біялагічны пол не з’яўляецца рэальным, то няма аніякіх гомасексуальных схільнасцей”.   

Серыяй транс-варожых твітаў аўтарка Гары Потара Д. Роўлінг выклікала чарговую хвалю абурэнняў. У ноч на нядзелю спачатку 54-гадовая Роўлінг пасмяялася над фармулёўкай “Людзі, якія менструіруюць”, апублікаванай у адным з артыкулаў, і потым абвясціла так званы біялагічны пол адзіным сапраўдным і прызнаным полам чалавека. За твітарам сочаць больш за 14,5 мільёна чалавек.     

“Калі біялагічны пол не з’яўляецца рэальным, то няма аніякіх гомасексуальных схільнасцей”, сцвярджала пісьменніца ў адным з паведамленняў. “Калі біялагічны пол не рэальны, то гэта нівелюе рэальнасць для жанчын ва ўсім свеце”. Гэтага трансварожага меркавання прытрымліваюцца і так званыя ТЭРФ (транс-эксклюзіўныя радыкальныя феміністкі). Паводле Роўлінг, “казаць праўду не з’яўляецца нянавісцю”.     

Роўлінг: “Я люблю транс-людзей”

Для сябе асабіста яна, аднак, адмятае азначэнне ТЭРФ, напісала Роўлінг у іншым твіце – і абвінаваціла крытыкаў у гэтым звязку ў нянавісці да жанчын.  

Упершыню пісьменніца не вельмі аргументавана апраўдвалася і перад абвінавачаннем у транс-варожасці, назваўшы яго “вар’яцкім”. Маўляў, яна ведае, паважае і “любіць” транс-людзей, абараняла сябе Роўлінг. Яна нібыта цягам апошніх трох год чытала кнігі, блогі і навуковыя артыкулы транс-аўтараў.  

“Я паважаю права кожнай транс-асобы жыць так, як яна лічыць аўтэнтычным і пратрэбным”, заявіла далей аўтарка. “Я б пратэставала разам з вамі, калі б вас дыскрымінавалі толькі за тое, што вы з’яўляецеся транс-людзьмі. У той жа час маё жыццё сфармавана праз тое, што я жанчына. Я не думаю, што сказаць гэта — значыць напоўніцца нянавісцю”.   

“Калі ласка, пагавары з квір-людзьмі. Калі ласка.”

Сваімі твістамі Роўлінг выклікала цэлую хвалю абурэння. Амерыканская акторка Мара Уільсан адказала пісьменніцы словамі: “Я табе гарантую, што яны не палюбяць цябе ў адказ”. Ад брытанскага тэлежурналіста Скота Браяна паследавала добрая парада: “Калі ласка, пагавары з квір-людзьмі. Калі ласка.”

Таксама падключыўся і Альянс геяў і лесбіянак супраць дыфамацыі (Gay & Lesbian Alliance Against Defamation) (GLAAD). “Д. Роўлінг і надалей следуе той ідэалогіі, якая наўмысна скажае факты пра гендарную ідэнтыфікацыю і транс-людзей”, так выглядае каментар арганізацыі ў твітары. У 2020-м годзе няма ніякага даравання за выпады супраць транс-людзей. GLAAD да таго ж параіў: “Калі вы жадаеце перанакіраваць сваё справядлівае абурэнне новымі анты-транс-каментарамі Д. Роўлінг у нешта больш пазітыўнае, падтрымайце арганізацыю, якая заступаецца за чорных транс-людзей”.    

Д. Роўлінг ужо неаднойчы выклікала абурэнне сваімі транс-варожымі “лайкамі”. У 2018-м годзе прадстаўнік пісьменніцы называў гэта памылкай і недарэчнасцю з боку жанчыны сярэдняга ўзросту. Незадоўга да Калядаў 2019-га году яна спарадзіла сапраўдны шторм, калі абараняла трансфобную эканамістку. І, нарэшце, у траўні яна падтрымала адзін з транс-варожых твітаў.