«Сусветны прайд – 2020» адбудзецца анлайн 

«Сусветны прайд – 2020» адбудзецца анлайн 

время чтения: 3 мин

Арганізацыі па правядзенні прайдаў па ўсім свеце аб’ядноўваюць намаганні дзеля зладжання «Сусветнага Прайда» ў анлайн-фармаце ў суботу, 27 чэрвеня 2020 года. Гэта рашэнне было прынятае на тле шматлікіх адменаў і адтэрміновак прайд-святкаванняў з прычыны пандэміі каранавірусу.  

«Сусветны прайд» адбудзецца на агульнадаступных анлайн-платформах, каб кожны жадаючы мог узяць у ім чынны ўдзел, дзе б ні быў у свеце. Ён будзе ўключаць у сябе музычныя перформансы, прамовы і звароты актывістаў-праваабаронцаў. Гэта імпрэза будзе транслявацца ў прамым эфіры. І ўсіх жадаючых запросяць далучыцца да мерапрыемства проста з уласнага дома. 

ІнтэрПрайд і Асацыяцыя арганізатараў еўрапейскіх прайдаў – найбуйнейшыя ў свеце міжнародныя прайд-сецівы – супрацоўнічаюць з нацыянальнымі арганізатарамі прайдаў у Канадзе, Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды ЗША, а таксама з рэгіянальнымі сецівмі ў паўднёвай Афрыцы, Азіі, Акіяніі ды Лацінскай Амерыцы, каб злучыць ЛГБТК-супольнасці і арганізатараў па ўсім свеце на гэтым глабальным прайд-фэсце. 

«Сусветны прайд – 2020» адбудзецца анлайн 

«Нам патрэбна адчуванне супольнасці і повязі больш чым калі», — падкрэсліў Дж. Эндру Бэйкер, сустаршыня Інтэрпрайду. «Прайд-2020 – краевугольны камень сёлетніх прайд-імпрэзаў, шмат з якіх пысвечана 50-годдзю першых сходаў і дэманстрацыяў, пачынаючы з Нью-Ёрка і сканчаючы першым прайдам у Гандынагары, які нельга абмінуць увагай і пазбавіць прызнання і атмасферы свята», — дадаў сукіраўнік Інтэрпрайду. 

«Беспрэцэдэнтныя выклікі, звязаныя з COVID-19, прывялі да адмены большасці запланаваных прайдаў у 2020 годзе. Але мы ўпэўненыя, што яны не зашкодзяць нам сабрацца разам моцнай супольнасцю ЛГБТКІА+, каб выказацца разам пра сваю ідэнтычнасць і нашы каштоўнасці», — заявіла Крысціна Гарына, прэзідэнтка Асацыяцыі арганізатараў еўрапейскіх прайдаў і старшыня Балтыйскага прайду ў Рызе. 

«Для мільёнаў людзей па ўсім свеце прайд стаўся адзінай магчымасцю штогод сабрацца разам, каб убачыць сябе часткай супольнасці, адчуць любоў, узаемасувязь і не пачувацца самотнымі. Вельмі важна, што ў гэтым годзе арганізатары прайду забяспечваюць гэту магчымасць зноў пабыць з’яднанымі, нават калі нам даводзіцца заставацца дома», дадала сп-ня Гарына. 

«Штогадовыя прайд-імпрэзы ў Злучаных Штатах аб‘ядноўваюць да 20 мільёнаў людзей, якія збіраюцца разам, каб адзначыць моц і ўпартасць супольнасці ЛГБТКТІА+, а таксама выступіць за сацыяльную справядлівасць і роўныя правы для кожнага», распавёў Рон дэХартэ, сустаршыня Асацыяцыі прайдаў ЗША. «Праз боль і разбурэнні, спрычыненыя новым каранавірусам, мы прынясем віртуальнае пасланне надзеі, спакою і любові, а таксама нашай удзячнасці медыкам, якія змагаюцца з гэтай навалай па ўсім свеце», — дадаў ён.

Сябра Праўлення Нямецкай сеткі прайдаў (CSD Deutschland) Увэ Хёрнер падкрэсліў: «Нам патрэбна бачнасць, асабліва ў гэтыя складаныя часы, поўныя няпэўнасці і небяспекі. Сацыяльнае дыстанцыянаванне не павінна прыводзіць да знікнення разнастайнасці. Мы рады прадэманстраваць разам з «Сусветным прайдам» нашу далучанасць да вялікай супольнасці. І мы хацелі б надаць моцны сігнал у падтрымку салідарнасці і правоў чалавека».

«Мы надзвычайна рады, што Прайды Вялікабрытаніі сёлета будуць часткай гэтага глабальнага мерапрыемства. У нашых супольнасцяў і арганізатараў прайдаў цяпер з‘явіліся задачы на гэта лета і магчымасць стацца часткай гэтай унікальнай дэманстрацыі сусветнай салідарнасці і адзінства», заявіў сустаршыня Сеткі арганізатараў прайдаў Вялікабрытаніі Джэні Д‘юзнэп.

«У гэтыя часіны нам нават яшчэ больш важна прадэманстраваць моц і магутнасць супольнага святкавання прайду ва ўсіх частках планеты. Няхай вясёлкавы сцяг асветліць наш свет», адзначыла віцэ-старшыня Шведскай сеткі арганізатараў прайдаў (Svenska Pride) Марыя Ерн.

«Цяпер лёгка сябе адчуць ізаляваным, асабліва зважаючы на адмены ці перанос вялікай колькасці нашых мясцовых прайдаў. Прайд-фэсты яднаюць нашы супольнасці ў праяве салідарнасці і еднасці. Таму асабліва ў гэтыя дні нам трэба быць гучнымі і паказваць свой гонар», — заявіла кіраўнічка Канадскай асацыяцыі прайдаў Дана Маш. «Прайд – гэта не толькі святкаванне, але і згадка нашай гісторыі непрыняцця і супраціву любым сістэмам уціску і пераследу. Мы дбаем пра тыя ўзаемасувязі, якія злучаюць нас у сусветнай барацьбе з гамафобіяй, біфобіяй, трансфобіяй, гендарнай дыскрымінацыяй, расізмам, сэксізмам, падзелам людзей на класы і каланіялізмам. Мы павінны паказаць, што наш сусветны рух выстаіць, нават сутыкнуўшыся з новымі і нечаканымі выпрабаваннямі», дадала сп-ня Маш. 

 

Крыніца: https://www.globalpride2020.org/news/pr1/