Сацыял-медыйная кампанія #SportPride2020 27-га чэрвеня

Сацыял-медыйная кампанія #SportPride2020 27-га чэрвеня

время чтения: < 1 мин

У апошнія выходныя чэрвеня ЛГБТІ- і фан-арганізацыі ладзяць кампанію па прызнанні ў аматарскім і прафесійным спорце – усе могуць далучыцца. 

Саюз лесбіянак і геяў (СЛГ), “Футбалісты супраць гамафобіі”, Квір-футбол-клубы (КФК), майстэрня “Жанчыны ў футболе” і “Футбольныя заўзятары Еўропы” (ФЗЕ) плануюць 27-га чэрвеня “Спорт-прайдам” у сацыяльных сетках па ўсім свеце звярнуць увагу на сексуальныя і гендарныя меншасці ў спорце. “Спорт павінен быць адкрытым для ўсіх. Гома- і трансфобія, дыскрымінацыя, прымус да ўтойвання – гэта поўная супрацьлегласць справядлівасці. Як у аматарскім, так і ў спорце найвышэйшых дасягненняў нам патрэбна культура павагі”, так гучыць заклік. Яго падтрымалі спартыўныя саюзы і аб’яднанні, у тым ліку і Футбольны саюз Германіі (ФСГ).       

Акцыя павінна адбыцца да Глабальнага прайду 27-га чэрвеня, у гадавіну Stonewall-паўстання. Гэты дзень быў абвешчаны КДС-арганізатарамі ва ўсім свеце як вынік карона-крызісу, каб нягледзячы на шматлікія адмовы ў правядзенні прайдаў звярнуць увагу на патрабаванні супольнасці.      

Кожны можа далучыцца

Арганізацыі заклікаюць да сумесных дзеянняў. Кожная і кожны могуць у гэты дзень выкласці свой асабісты досвед і пажаданні на фэйсбуку, у твітары або ў інстаграме пад хэштэгамі #SportPride2020 і #GlobalPride.   

У якасці тэм арганізатары прапануюць: “Чаму для вас важна падчас Глабальнага прайду паслаць знак за ЛГБТІ+ у спорце? Што вы жадаеце сабе да Глабальнага прайду? Што вы патрабуеце для свабоднага ад дыскрымінацыі і інклюзіўнага спорту?” Тут могуць браць удзел як аматарскія ды прафесійныя спартыўныя клубы, гэтак і фанаты.  

“Вы можаце ў гэты дзень вывесіць вясёлкавыя або транс-сцягі і размясціць гэтыя фотаздымкі пад хэштэгамі #SportPride2020 і #GlobalPride на вашых сацыял-медыйных профілях у твітары, інстаграме і фэйсбуку.