Нэймар абразіў сябра сваёй маці словам “педзік”

Самы дарагі футбаліст свету аславіўся тым, што назваў свайго на пяць год маладзейшага “айчыма” “педзікам”. Цяпер суперзорцы, якая гуляе ў Парыжы, свецяць юрыдычныя непрыемнасці. 

Квір-арганізацыя Associação LGBT+ падала ў Бразіліі пазоў супраць футбаліста Нэймара да Сільва Сантос Юніора. Падставай стаў гуказапіс, у якой чутны словы 28-гадовага гульца топавага парыжскага клуба ПСЖ, як ён абражае 23-гадовую мадэль Ціяга Рамаса, сябра сваёй маці, словам “малы педзік”.  

52-гадовая Надзін Гансалес у красавіку адкрыта паведаміла пра свае стасункі з амаль на 30 год маладзейшым за яе мужчынам. Сам Рамас, згодна паведамленняў бразільскіх медыя, з’яўляецца бісексуалам. Апроч іншага, у яго нібыта былі дачыненні з поварам Нэймараў і ён жыў у трайных стасунках. Пракуратура Сан-Паола пацвердзіла паступленне пазова.   

Прадстаўлены журналістам Леа Дыясам аўдыёзапіс з’явіўся хутка перад наведваннем Рамаса ў шпіталі – той трапіў на лячэнне на пачатку чэрвеня пасля рэзаных пашкоджанняў. Яму наклалі 12 швоў. Калі яго апытвала паліцыя, Рамас патлумачыў, што ён парэзаўся кавалкам шкла. Насамрэч ён нібыта перад гэтым пасварыўся з Нэймарам у кватэры яго маці ў Сантасе.  

Пагроза згвалтавання ручкай ад веніка 

На запісы добра чуваць, як некі мужчына, голас якога падобны на голас Нэймара, быццам бы пагражае сябру яго маці гвалтам. Разам з выказваннямі кшталту “педзік” у запісы ўтрымліваецца і гамафобнае месца, дзе Нэймар нібыта пагадзіўся з прапановай нейкага сябра засунуць у зад Рамаса ручку ад веніка.  

У панядзелак Агрыпіна Магалаес з Associação LGBT+ заявіў, што накіраваў пазоў па прычыне “крымінальнай гамафобіі, ненавісніцкіх выказванняў і пагроз смерцю”. Цяперашнім часам у бразільскіх бульварных выданнях з’яўляюцца здагадкі, ці пойдуць цяпер Рамас і маці Нэймара асобнымі шляхамі. 

Нэймар у 2017-м годзе ўпісаў сваё імя ў гісторыю футбола, калі перайшоў з ФК “Барселона” у “Пары Сэн-Жэрмэн” за 222 мільёны еўра. Апроч таго, нападаўца згуляў больш з 100 матчаў за нацыянальную зборную Бразіліі і забіў 61 гол. Аднак адначасова пастаянна з’яўляліся скандалы вакол “караля кікера”: так, яго судзілі ў Гіспаніі за ўтойванне падаткаў. Апроч таго, адна жанчына летась абвінаваціла яго ў згвалтаванні.