Лазерны прайд у Сан-Паала

Лазерны прайд у Сан-Паала

время чтения: < 1 мин

Бразільская метраполія Сан Паала вядомая самым буйным КСД-парадам у свеце. Нават у часы карона-пандэміі горад дасылае вельмі моцны і неабсяжны знак.   

Замест адмененай сёлета вялікай масавай дэманстрацыі ў нядзелю паміж 19 і 22 гадзінамі неба расфарбавалі лазеры колераў вясёлкі. Прафінансаваная ўпраўленнем культуры Сан Паола інсталяцыя “Глабальная вясёлка” пуэрта-рыканскай мастачкі Івонэ Матэрн накрыла Авеніда Паўліста – адну з самых важных вуліц гораду, праз якую звычайна рухаецца прайд-парад – і была бачная на адлегласці ў 60 кіламетраў.    

“Магчымасць у такі вельмі важны дзень прыцягнуць увагу свету на значэнне павагі і роўнасці, якія спрыяюць пабудове лепшага свету, перапаўняе мяне вялікім гонарам”, заявіла Івонэ Матэрн з нагоды акцыі. “Я спадзяюся, што гэтае пасланне будзе чутно не толькі сёння, але кожны дзень году”.     

Бразілія займае другое месца ў свеце па колькасці памерлых ад карона-віруса. У самай вялікай і найбольшай па колькасці насельнікаў краіне Лацінскай Амерыкі ў звязку з карона-вірусам памерлі амаль 44 000 чалавек, больш за 888 000 інфіцыраваны вірусам.