Урад Балівіі прызнаў аднаполыя грамадзянскія партнёрствы пасля перамогі пары геяў у судзе

Урад Балівіі прызнаў аднаполыя грамадзянскія партнёрствы пасля перамогі пары геяў у судзе

время чтения: 2 мин

Фота: Дэвід Арукіпа цалуе Гідо Мантаньё пасля прызнання ўладамі Балівіі іх аднаполага грамадзянскага саюзу. (AIZAR RALDES/AFP via Getty)

48-гадовы Дэвід Арукіпа і 45-гадовы Гідо Мантаньё нарэшце атрымалі прызнанне сваіх стасункаў у ЗАГС Балівіі 11 снежня 2020 года пасля двух год юрыдычных змаганняў, паведамляе Reuters.

Аднаполыя шлюбы ў Балівіі па-за законам, бо Канстытуцыя гэтай краіны вызначае шлюб як звяз мужчыны і жанчыны. У той жа час намаганні легалізаваць грамадзянскія партнёрствы неаднаразова спыняліся.  

Юрыдычнае змагаанне Арукіпы і Мантаньё распачалося ў 2018 годзе, калі Балівійскі ЗАГС адмовіўся прызнаваць іх звяз, спасылаючыся на адсутнасць дазволу на аднаполыя шлюбы ў гэтай краіне. 

Канстытуцыйны суд Балівіі пастанавіў у ліпені, што ЗАГС мусіць прызнаць стасункі гэтых двух мужчынаў як вольны саюз. Таксама суд вызначыў, што канстытуцыя краіны мусіць быць інтэрпрэтаваная такім чынам, каб яна адпавядала стандартам у галіне роўнасці і правоў чалавека. 

Спасылаючыся на меркаванне Міжамерыканскага суда па правах чалавека ад 2017 года, Канстытуцыйны суд Балівіі пастанавіў, што ўсе правы, якімі карыстаюцца разнаполыя пары павінны быць нададзеныя і аднаполым парам. 

Пара геяў хоча “трансфармаваць закон” на карысць людзей ЛГБТ+ Балівіі 

Праз пяць месяцаў пасля судовага вердыкту ў мінулую пятніцу Арукіпа і Мантаньё, урэшце, атрымалі прызнанне сваіх стасункаў. 

“Гэта першы крок. Аднак мы натхняемся [мэтай трансфармавання закона]”, — заявіў Арукіпа на прэсавай канферэнцыі.  

Пасля ліпеньскага судовага рашэння дырэктар Human Rights Watch у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы Хасэ Мігель Віванка падкрэсліў, што “геі і лесбійкі – неад’емная частка сацыяльнай структуры Балівіі, і яны заслугоўваюць прызнання з боку дзяржавы і яе інстытуцыяў.” 

“Усе ЗАГСы Балівіі павінны спыніць стаўленне да іх як да грамадзянаў другога гатунку і маюць распачаць прызнанне іх саюзаў.”

Пара закаханых балівійцаў была ў скрусе з-за адмовы ЗАГСа Балівіі разгледзець іх заяву на заключэнне вольнага звязу ў 2018 годзе. Адмоўнае рашэнне тлумачылася адсутнасцю наяўнай працэдуры, якая б дазваляла юрыдычна прызнаць іх стасункі. 

Арукіпа і Мантаньё аспрэчылі судовыя рашэнні ў адміністрацыйным парадку, падчас якога яны цытавалі міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, а таксама недыскрымінацыйныя прынцыпы, закладзеныя ў Канстутуцыі Балівіі. Аднак у верасні 2019 года ЗАГС ізноў адхіліў іх хадайніцтва. 

Урэшце кейс быў накіраваны ў Канстытуцыйны суд, які вызначыў, што ЗАГС парушыў правы аднаполай пары на прававую працэдуру, а таксама адмовіўся ўзяць пад увагу існуючыя міжнародныя юрыдычныя абавязальніцтвы Балівіі.