Нягледзячы на звязаную з карона-вірусам забарону: Гамафобная масавая дэманстрацыя ў Вільнюсе

Нягледзячы на звязаную з карона-вірусам забарону: Гамафобная масавая дэманстрацыя ў Вільнюсе

время чтения: < 1 мин

У літоўскай сталіцы ў суботу 10 000 чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць законапраекту аб увядзенні дазволу на партнёрствы паміж лесбіянкамі і геямі.  

Тысячы літоўцаў дэманстравалі супраць планаў прававога прызнання аднаполых партнёрстваў. Людзі сабраліся ў суботу ў сталіцы Вільнюсе на “Вялікі марш у абарону сям’і”. Нягледзячы на забарону, звязаную з сітуацыяй з карона-вірусам, паводле паведамленняў паліцыі, на акцыю выйшлі 10 000 чалавек. Паводле апытання 2019 году, 70% літоўцаў выказваюцца супраць прававога раўнапраўя для гомасексуальных пар. Маленькая ЕС-краіна з’яўляецца пераважна каталіцкай.

У наступным месяцы літоўскі парламент мусіць заняцца законапраектам па ўвядзенні зарэгістраваных партнёрстваў, які ўнёс дэпутат — адкрыты гей Вітаўтас Раскевічус. Згодна паведамленням медыя, законапраект прадугледжвае права для аднаполых пар на спадчыну, сумеснае валоданне маёмасцю, працэсуальныя гарантыі і магчымасць змяняць прозвішча, аднак не прадугледжвае права на ўсынаўленне дзяцей.

Канстытуцыя забараняе аднаполыя шлюбы

Законапраект мог бы быць прасунуты прадстаўленымі ва ўрадзе лібераламі і апазіцыйнымі сацыял-дэмакратамі. Прэзідэнт Гітанас Наўседа падкрэсліў у сваёй заяве, што такі закон не павінен супярэчыць Канстытуцыі, якая вызначае шлюб як саюз паміж мужчынам і жанчынай.

Літва – адна з квір-варажнечых краін ЕС

Наўрад ці ў якой іншай краіне ЕС насельніцтва настроена так варожа супраць гома- і транссексуалаў, як у Літве. Кіруючая ўрадам ад снежня Інгрыда Сіманітэ падчас перадвыбарчай барацьбы адмаўлялася  адказваць на пытанне, ці будзе яна ўзмацняць правы гомасексуалаў, – маўляў, у яе партыі існуюць розныя пункты гледжання на гэтую тэматыку.

У рэшце рэшт, гэтая балтыйская рэспубліка пад міжнародным уціскам была вымушана пайсці на некаторыя саступкі: так, Канстытуцыйны суд у 2019 годзе пастанавіў, што Літва будзе прызнаваць свабоднае перасоўванне гомасексуальных пар у межах Еўрапейскага Саюзу.