«Святога нічога» – запусціўся гумарыстычны падкаст пра беларус_ак

«Святога нічога» – запусціўся гумарыстычны падкаст пра беларус_ак

время чтения: 2 мин

Канцэпт шоу просты: удзельні_цы «Святога нічога» выпуск за выпускам намацваюць карані і трэнды беларускай ідэнтычнасці, шчыра размаўляючы пра ўсё на свеце — ад побытавых звычак да ўзаемаадносінаў з уласным целам.

Да вядучай – журналісткі Марыі Пархімчык – завітваюць людзі, якім ёсць што распавесці па канкрэтных тэмах. На якім кантэнце раслі беларус_кі часоў незалежнасці рэспублікі? Як школа ўплывала на іх разуменне сябе і свету? Чым адметны беларускі дэйтынг? Як беларус_кі тусуюцца? Што лічаць класным і да чаго імкнуцца? Ці любяць сябе і свае целы? Пра якія адносіны мараць і чаму прагнуць (або не) шлюба?

«Святога нічога» – запусціўся гумарыстычны падкаст пра беларус_акУ першым эпізодзе, прысвечаным медыя 1990-2000-х два пакаленні сышліся ў абмеркаванні вінегрэта, якім частаваў нас тэлевізар ды ютуб. Тут табе і «Тату», і Паца-Ваца, і Каця Лель без зубоў, і рэаліці-шоу з порна-мадэллю, і «Твін Пікс», і нечаканыя парады псіхалагіні на моладзевым шоу. У другім эпізодзе абмеркавалі феномен беларускай школы, дзе чалавека можа чакаць радыкальна розны досвед: ад адзіноты і булінгу да поўнага прыняцця асабістасці.



«Святога нічога» – гэта аўдыяшоу, дзе шчыра гавораць на тэмы, блізкія ўсім, без аглядкі на аўтарытэтныя меркаванні ці «бясспрэчныя ісціны». Тут абмяркоўваюць жыццё ў Беларусі на асабістых прыкладах і кажуць пра розныя з’явічшы без упрыгожванняў, «як ёсць». Гэта бывае весела, а бывае – зусім не. Удзельні_цы шоу спрабуюць асэнсаваць досвед сталення, пошукаў сябе і намаганняў «жыць дарослае жыццё» ў складаных знешніх абставінах, якія Беларусь прапанавала ўсе гады яе крохкай незалежнасці. Слухач_кі могуць пачуць тут нешта сугучнае ўласным думкам, а могуць знайсці падставы для таго, каб пакінуць дыскусійны каментар.

Паслухаць «Святога нічога» можна на SpotifyApple PodcastsGoogle PodcastsYouTubeYouTube MusicSoundCloudCastbox ды іншых пляцоўках.

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале