Супрацоўніца ЗАГС у ЗША патрапіла за краты за адмову зарэгістраваць шлюб геяў

время чтения: 2 мин

Супрацоўнікі ЗАГС у раёне Роўван у штаце Кентукі (ЗША) атрымалі інструкцыю рэгістраваць пары геяў. Аднак іх дзёрзкая шэфіня Кім Дэйвіс адмовілася выконваць загад і апынулася… у турме.

Паводле www.dw.com, фота: abcnews.go.com

Суддзя раённага суда ЗША Дэйвід Банінг паведаміў, што ў яго не заставалася іншага выйсця як кінуць кіраўнічку ЗАГС раёна Роўван Kім Дэйвіс у турму за адмову выдаваць пасведчанні аб шлюбе парам геяў.

Спадарыня Дэвіс выступала супраць рашэння Вярхоўнага Суда, паводле якога геям дазвалялася браць шлюб, і настойвала на тым, што яе сумленне не дазваляе ёй выконваць рашэнне федэральнай судовай інстанцыі.

«Шлюб – гэта саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны», — сказала Дэйвіс падчас допыту. Перад тым, як яе павялі ў вязніцу, яна паспела выгукнуць: «Боскі маральны закон уваходзіць у канфлікт з маімі працоўнымі абавязкамі… Немагчыма адкінуць тое, што ў цябе ў сэрцы і на душы.»

У знак пратэсту супраць рашэння Вярхоўнага Суда ЗША яна перастала рэгістраваць шлюбы яе аднаполых, гэтак і разнаполых параў.

Суддзя Банінг атрымаў абяцанне з боку пяці намеснікаў сп-ні Дэйвіс выдаваць пасведчанні аб шлюбе партнёрам аднога полу. Таксама ён паведаміў падсуднай, што адпусціць яе, калі яна не будзе ўмешвацца ў працу сваіх намеснікаў. Аднак адвакаты апошняй запярэчылі гэтаму, сцвярджаючы, што іх кліент можа адмовіць сваім падначаленым у праве на выданне афіцыйных папераў аднаполым парам.

Супрацоўніца ЗАГС у ЗША патрапіла за краты за адмову зарэгістраваць шлюб геяў

Адвакаты сп-ні Дэйвіс параўналі яе дзеянні з барацьбой Марціна Лютэра Кінга малодшага за грамадзянскія правы і заўважылі, што усіх «мае засмуціць факт адбірання ў яе свабоды пераканання».

Аднак суддзя Банінг палічыў, што набожнасць сп-ні Дэйвіс не з’яўляецца добрым апраўданнем яе дзеянняў і падкрэсліў, што асабістыя перакананні не могуць прыпыняць рашэнні судовых органаў.

Сярод іншага, у афіцыйным адказе з Белага Дома пацвярджалася, што падобныя справы маюць разглядацца ў судзе. Адначасова з гэтым было зазначана, што аніводзін дзяржаўны службовец не можа ігнараваць законы, «ані прэзідэнт Злучаных Штатаў, ані супрацоўнік ЗАГС з раёна Роўван».

Тым не менш, супрацоўніца ЗАГС спадзяецца, што законы штата Кентукі зменяцца і яна зможа выконваць свае працоўныя абавязкі ў згодзе з уласнымі перакананнямі.

Аднак, паводле суддзі Банінга, да гэтага моманту ў яго не застаецца больш выбару як пакінуць сп-ню Дэйвіс за кратамі.