Аднаполыя шлюбы легалізаваныя па ўсіх Злучаных Штатах

Шлюб стаў законным ва ўсіх штатах ЗША ў незалежнасці ад полу і сэксуальнай арыентацыі. Вярхоўны суд ЗША прызнаў права любых людзей на шлюб у незалежнасці ад полу і сэксуальнай арыентацыі.

НН, Thegayuk.com

Аднаполыя шлюбы прызнаныя легальнымі па ўсіх штатах, нават у тых 13 штатах, дзе на сёння былі забароненыя.

Суд спаслаўся на 14 папраўку да Канстытуцыі ЗША, што была прынятая ў 1868 годзе і кажа ў тым ліку аб забароне штатам пазбаўляць людзей правоў альбо свабод інакш як па рашэнні суду.

У 1996 годзе прэзідэнтам Білам Клінтанам быў падпісаны федэральны закон ЗША «Пра абарону шлюбу», які апісваў шлюб выключна як прававы саюз мужчыны і жанчыны і забараняў прызнаваць шлюб людзей аднога полу.

Першым штатам, што дазволіў аднаполыя шлюбы, стаў Масачусэтс у 2004 годзе, за ім цягам 10 год паследавала большая частка штатаў. Прэзідэнт Барак Абама стаў першым у гісторыі дзейным прэзідэнтам ЗША, які адкрыта падтрымаў аднаполыя шлюбы.

Амерыканскі дакументаліст і рэжысёр Майкл Мур адсвяткаваў татальныя змены ў заканадаўстве ЗША, напісаўшы ў твітары «Перамога!»

Таксама ён дадаў: «Як далёка мы прасунуліся «прэсавы сакаратар Абамы і сератар Клінтан выказаліся супраць гей-шлюбаў. Людзі могуць мяняцца. Ніколі не здавацеся!»

Больш ніколі гэта не будуць вызначаць як «гей-шлюбыі». Цяпер гэта называецца проста шлюбы!