Гей-пара падае ў суд супраць малога гарадка за дыскрымінацыю датычна іхнага бізнесу

Гей-пара ў малюсенькім мястэчку ў Амерыцы пачала судовы працэс супраць гарадской рады за дыскрымінацыю ў дачыненні да іх і іхнага бізнесу.

Марк і Расты Андрус жывуць у Тэйн, штат Ваёмінг, невялікім мястэчку з насельніцтвам каля 366 чалавек.

У 2015 годзе пара вырашыла выкупіць закінуты будынак, каб пачаць рэалізоўваць праект сваёй мары.

Яны спадзяваліся адрамантаваць будынак і давесці яго да ўзроўню, каб можна было адчыніць бар-рэстаран пад назвай Рэстаран і салон Rustlers (Бургеры).

Аднак, чым бліжэй яны падыходзілі да адкрыцця свайго рэстарану, пара пачала сутыкацца з бар’ерамі і перашкодамі.

Пачынаючы з таго, што ім не дазволілі падаць заяўку на ліцэнзію на бар і грыль, пазней, прымусілі прытрымлівацца састарэлых правілаў, якія не распаўсюджваліся на іншыя мясцовыя прадпрыемствы, — пара Андрус кажа, што гарадская рада зрабіла усё магчымае, каб ускладніць іхны шлях. І ўсё гэта з прычыны дыскрымінацыі.

У пазове абодва заявілі, што былі дыскрымінаваныя з прычыны, што яны геі, чым было парушаным іхнае права на належную працэдуру.

 

 

pinknews