Індустрыю круізных лайнераў заклікаюць пакінуць Бермудскія выспы пасля адмены роўных правоў на шлюб

Індустрыя круізных лайнераў сутыкаецца з неабходнасцю перадыслакацыі судоў, зарэгістраваных на Бермудскіх выспах, пасля таго, як тэрыторыя адмяніла аднаполыя шлюбы.

У гэтым годзе Бермудскія выспы прынялі закон, які забараняе ўступленне ў шлюб гомасэксуальных параў. Гэта адбылося менш чым праз год пасля таго, як быў прыняты папярэдні закон, які такія шлюбы ўпершыню дазваляў.

Новы закон выклікаў хаос у індустрыі круізных судоў, так як вялікая колькасць судоў зарэгістраваныя на брытанскай заморскай тэрыторыі па фінансавых прычынах і, такім чынам, падпарадкоўваецца законам гэтай тэрыторыі. Гэта азначае, лайнеры больш не змогуць праводзіць на борце аднаполыя вяселлі.

Carnival Corporation, кангламерат круізных лайнераў, які працуе з 24-ма судамі, зарэгістраванымі на Бермудскіх выспах з даччынымі кампаніямі Cunard, Princess і P&O Cruises, сутыкаецца з ціскам, каб перанесці рэгістрацыю кампаніі ў іншае месца.

Юрыст па правах чалавека Джэмісан Файрстоўн, які сам у шлюбе з аднаполым партнёрам, напісаў у адкрытым лісце ў Cunard: «Перанос рэгістрацыі судоў — гэта адзіны магчымы спосаб аддзяліць вашу кампанію ад юрысдыкцыі, якая так рэзка топча каштоўнасці, якія вы спавядаеце, і прадэманстраваць падтрымку вашых кліентаў ЛГБТК і тых, хто падтрымлівае роўнае стаўленне да ўсіх.

Таму я настойліва заклікаю вас перарэгістраваць вашыя лайнеры ў адной са шматлікіх юрысдыкцыяў, якія падтрымліваюць свабоду ўступаць у шлюб без дыскрымінацыі.»

(Creative Commons photo/Gary Bembridge)

Ён дадаў: «Новы закон Бермудскіх выспаў распаўсюджваецца на 24 караблі, якія Cunard, Princess і P&O зарэгістравалі на Бермудскіх выспах. Аднаполыя пары больш не могуць уступаць у шлюб на гэтых судах, і ім можа быць прапанаваны толькі меншы статус сямейнага партнёрства.

«Караблі Carnival Corporation цяпер спрыяюць і пашыраюць ахоп рэжыму, які вырашыў дыскрымінаваць людзей ЛГБТК.»

Ён дадаў: «Ніякія юрыдычныя або падатковыя льготы, атрыманыя на Бермудскіх выспах, не могуць быць апраўданыя, калі яны ідуць разам з дыскрымінацыяй.

«Не рабіце памылак, кампанія, якая працуе  пад сцягам тэрыторыі, што выбрала дыскрымінацыю, становіцца саўдзельніцай гэтай дыскрымінацыі. Ці могуць пасля гэтага караблі Cunard, Princess і P&O з гонарам плаваць пад сцягам Бермудскіх выспаў?

«Правільны адказ для Carnival Corporation –адстойваць свае каштоўнасці і абараняць годнасць і правы ўсіх сваіх кліентаў, перавёўшы свае караблі з Бермудскіх выспаў у юрысдыкцыю, якая падтрымлівае роўнасць шлюбу.»

Праваабаронца Пітэр Тэтчэл дадаў: «Carnival Corporation рызыкуе справакаваць негатыўную рэакцыю з боку супольнасцяў  ЛГБТ+ па ўсім свеце.

Захоўваўчы рэгістрацыю сваіх 24 лайнераў на Бермудскіх выспах, Carnival Corporation ня толькі ўступае ў змову з гамафобным урадам, яшчэ гэта азначае, што аднаполыя пары больш не могуць уступаць у шлюб на борце, нават у міжнародных водах. Гэта азначаю наўпроставую дыскрымінацыю ў дачыненні да ЛГБТ+.»

У адказ прэсавы сакратар Cunard заявіў: Ухваляючы і цалкам падтрымліваючы змяненне заканадаўства Бермудскіх выспаў у траўні мінулага года, якое дазволіла нам заключаць аднаполыя шлюбы на борце нашых судоў, мы расчараваныя нядаўнімі зменамі.

Мы будзем цесна супрацоўнічаць з уладамі Бермудскіх выспаў, каб зразумець законнасць «акту аб хатнім партнёрстве» і высветліць, ці можам мы прапанаваць нашым гасцям аднаполыя шлюбы ў будучыні».

У Cunard заявілі, што гасцям, якія пасля прыняцця новага закону перадумалі падарожнічаць на зарэгістраваных на Бермудскіх выспах лайнерах, кошт білетаў кампенсавацца ня будзе.

З адказу спадару Файрстоўну: «Мы не можам прапанаваць бясплатную адмену квіткоў толькі з прычыны асабістага стаўлення да законаў Бермудскіх выспаў, якія ад нас не залежаць; таксама інфармуем Вам, што адмена папярэдняй замовы з гэтай канкрэтнай прычыны ня будзе разглядацца як значная змена пакету папярэдняй замовы»

Кампанія ўсё ж падкрэсліла, што кампенсацыя прадугледжаная для параў, якія зарэзервавалі вясельныя пакеты, але не змогуць ім скарыстацца.

Аднак на мінулым тыдні Бермудскія выспы пацвердзілі, што забарона на аднаполыя шлюбы ўступіць у сілу толькі з траўня, што дазволіць прадставіць паслугі па ўжо замоўленых вясельных пакетах.

 

 

pinknews