media campaign pr action

Медыя-кампанія “Не – маўчанню!” супраць замоўчвання дыскрымінацыі ды няроўнасці ЛГБТК+ грамадзянаў Беларусі

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” распачынае доўгатэрміновую медыя-кампанію супраць ігнаравання праяваў дыскрымінацыі і няроўнасці прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці ў Беларусі.

Gaypress.eu

Заклікаем калегаў-журналістаў і рэдактараў быць неабыякавымі ў адстойванні роўных правоў простых людзей, прадстаўнікоў уразлівых ды маргіналізаваных сацыяльных групаў, у тым ліку ЛГБТК+. Роўнасць і адсутнасць дыскрымінацыі кожнага законапаслухмянага грамадзяніна Беларусі – зарука дабрабыту і ўстойлівага развіцця ўсяго беларускага грамадства і беларускай дэмакратычнай дзяржавы.

У рамках медыя-кампаніі “Не — маўчанню” плануюцца інфармацыйныя ды асветніцкія мерапрыемствы для рэдактараў, журналістаў і блогераў:

27 красавіка — “Дзень маўчання”. Абвяшчэнне плану медыя-кампаніі на бліжэйшы год;

17 траўня — “IDAHOT Day”  Сусветны дзень барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй. Прэзентацыя вынікаў маніторынгу мовы варожасці ў беларускіх СМІ;

23 верасня — Дзень бісэксуальнасці. Квэст для медыйшчыкаў на тэматыку ЛГБТК+;

11 кастрычніка — Дзень камінаўта. Прэзентацыя брытанскага практычнага даведніка для журналістаў і рэдактараў па карэктным асвятленні ЛГБТК-тэматыкі ў СМІ;

20 лістапада — Дзень памяці трансгендэраў. Прэзентацыя брытанскага падручніка для журналістаў і рэдактараў па карэктным асвятленні ахвяраў мовы варожасці і злачынстваў на глебе варожасці.

comments powered by HyperComments