Пантыфік перасцерагае ад “культуры нянавісці” – у палітыцы

Выказванні некаторых прадстаўнікоў урадаў нагадваюць папу Францыску пераслед геяў з боку нацыянал-сацыялістаў. Пры гэтым сам ён не выступае супраць выпадаў супраць ЛГБТІ-супольнасьці і пераследу геяў, аднак скардзіцца на распачатую “сусветную вайну супраць гетэра-шлюбаў”.

Папа Францыск выказаў заклапочанасць сучаснаю “культураю нянавісці” як у часы нацыянал-сацыялізму. У выказваннях пэўных прадстаўнікоў урадаў яму ўзгадваюцца “прамовы Гітлера часу ад 1934 да 1936 гадоў”, заявіў кіраўнік Каталіцкае царквы ў Ватыкане. Францыск прыгадаў таксама пераслед яўрэяў, сінці і рома, людзей з гомасэксуальнай арыентацыяй.

Так Францыск выказаўся перад удзельнікамі (юрыстамі) ХХІІ-га  Міжнароднага кангрэсу Міжнароднае асацыяцыі крымінальнага права ў Рыме. Крытыкаваная пантыфікам культура сацыяльнае размежаванасці пераўтвараецца “у культуру нянавісці пад уплывам “новых праяваў грамадства палепшанага дабрабыту”. У гэтым грамадстве мае месца рост пэўнага дыскамфорту як для моладзі, гэтак і для дарослай часткі насельніцтва, і, па словах галавы каталіцкае царквы, гаворка вядзецца не пра адзінкавыя выпадкі.

Мажліва, што папу Францыска на такія выказванні ўзрушыла сустрэча з Джэйн Азан – пасля ранішняе імшы Францыск у сваёй рэзідэнцыі сустрэўся з гэтай брытанскай англіканкай і актывісткаю ЛГБТ-руху. Азан уручыла Вярхоўнаму каталіку сваю аўтабіяграфічную кнігу “Толькі каханне: падарожжа ў самаўспрыняцце”.

Сама яна прайшла так званую “канверсійную тэрапію”, пра што хрысціянка-лесбіянка, паводле брытанскага выдання «The Tablet», паведаміла папу рымскаму. Яна зрабіла гэта таму, што ў царкве ёй патлумачылі: яна “ніколі не зможа быць жонкай, маці альбо бабуляй”. Сёння Азан моліцца аб тым, каб усе людзі маглі ўсвядоміць, што яны “каштоўныя дзеці Бога”, “такія, якія яны ёсць”.

Цёплыя словы і варожае стаўленне да ЛГБТІ

Да тэмы гомасэксуальнасці папа Францыск звяртаўся неаднойчы – і вельмі супярэчліва. “Калі пэўная асоба з’яўляецца гомасэксуальнай, і шукае Бога ды мае толькі добрыя намеры ва ўсведамленні, хто я ёсць, ці варта яе асуджаць? – сказаў пантыфік хутка пасля сваёй інаўгурацыі на прэс-канферэнцыі ў самалёце, чым даў гомасэксуальным вернікам надзею на правядзенне больш міралюбнага курсу да іх з боку царквы. Апроч таго, у 2016 годзе ён выказаўся за тое, каб прынесці прабачэнні перад пераследаванымі гомасэксуаламі.

Гэтаму, аднак, супярэчаць шматлікія выказванні папы рымскага, у якіх ён толькі ўзмацніў дыстанцыянаванне царквы ад сэксуальных ды гендэрных меншасцяў – часткова з дапамогаю жорсткай, нават варожай дачынна ЛГБТІ-супольнасці рыторыкі. Так, аднаполыя шлюбныя стасункі ён жорстка параўнаў з магчымай “сусветнай вайною” супраць гетэрасэксуальных шлюбаў, пантыфік таксама  заяўляў журналістам, што “гомасэксуальнасць не з’яўляецца нагодаю для святкавання”. Таксама царква, часткова пры яўнай падтрымцы папы, на ўсясветным узроўні змагаецца супраць шлюбаў ці працяглых стасункаў паміж ЛГБТІ-асобамі, а таксама ў цэлым супраць правоў ЛГБТІ-супольнасці і эмансіпацыі гома- і транссэксуалаў.

Летась Францыск параіў бацькам гомасэксуальных дзяцей адводзіць іх да псіхіятара. Пасля буйной хвалі абурэння Ватыкан адклікаў такую заяву пантыфіка. Праз некалькі тыдняў пасля таго Францыск выказаўся супраць допуску гомасэксуальных мужчын да святарства і дыфамаваў гомасэксуальнасць як “моду”.

 

Крыніца