Цюрынгія: Кааліцыя адчувае адказнасць за “роўнасць усіх ладаў жыцця”

Урад меншасці ў Цюрынгіі (ФРГ), які складаецца з “Левых”, СДП і “Зялёных”, абяцае ў сваім кааліцыйным пагадненні прасоўваць “прыняцце і раўнапраўе ўсіх ладаў жыцця”.

Кааліцыйнае пагадненне, абнародаванае партыямі “Левая”, “Зяленыя” і Сацыял-дэмакратычнай партыяй у Цюрынгіі, атрымала ўхвалу ад ЛГБТІ-актывістаў: у адным з падзагалоўкаў легітымны зямельны ўрад абавязваецца прысвяціць сваю працу “роўнаму стаўленню да ўсіх ладаў жыцця”.

Даслоўна: “Прасоўваць прыняцце і роўнае стаўленне ад ўсіх ладаў жыцця з’яўляецца задачаю, адказнасці за выкананне якой абавязуецца кааліцыя. Гомасэксуалы, бі- і транс-сэксуалы, трангсендары і інтэргендарныя людзі ў Цюрынгіі павінны быць вольнымі ад дыскрымінацыі і раўнапраўнымі”.

Абвешчаны шэсць ініцыятыў

Для гэтага ў дакуменце ўводзяцца шэсць пунктаў, з дапамогаю якіх свабодная дзяржава павінна наблізіцца да роўнасці. Сюды належаць і ўжо зацверджаная парламентам мінулай кадэнцыі “Зямельная праграма прыняцця і разнастайнасці”, і сімвалічныя акцыі зямельнага ўраду. Апроч гэтага, абяцаецца ўзяць пад увагу дыскрымінацыйныя законы датычна шлюбнага права, пакончыць з забаронай донарства для сэксуальна актыўных гомасэксуалаў, а таксама запатрабаваць ад бундэсрату поўнай рэабілітацыі пераследаваных гомасэксуалаў.

“Ініцыятыва Фонда Хольбайна поўнасцю вітае дасягнутыя пагадненні”, — заўляе Аляксандар Цын, спікер ЛГБТІ-ініцыятывы, якая нагадвае пра памерлага ў 1929-м годзе юрыста Ханса Хольбайна. Многія цюрынгскія палітыкі, уключна прэм’ер-міністра Бода Рамелоў (партыя “Левая”) і старшыня зямельнай арганізацыі ХДС Майк Морынг летась выступілі за рэабілітацыю Хольбайна.

Рамелоў мусіць і надалей заставацца кіраўніком зямельнага ўраду. Яго партыі “Левая” гэта атрымалася падчас зямельных выбараў пры канцы кастрычніка 2019-га году. Партыя ўпершыню набрала 31% галасоў і такім чынам стала самай моцнай у адной з федэральных зямель. Цюрынгская партыя “Альтэрнатыва для Германіі” правага экстрэміста Б’ёрна Хёкэ з 23% заняла другое месца, крыху апярэдзіўшы ХДС з 22%. Увайсці ў зямельны парламент удалося таксама СДП (8%), “Зялёным” і СвПГ (па 5% кожная). Урадавая кааліцыя кантралюе толькі 42 дэпутацкія крэслы з 90 і пры заканадаўчых ініцыятывах залежыць ад частковай падтрымкі ХДС і СвПГ. Зямельная апазіцыя, ва ўсялякім выпадку, не мае ўплыву на вынікі галасавання ў бундэсраце.

“У мінулыя гады быў дасягнуты істотны прагрэс пры дасягненні мэтаў па роўным стаўленні да ўсіх ладаў жыцця і для заканчэння дыскрымінацыі ЛГБТІ”, — адзначаецца ў заяве кааліцыі. – “І да гэтага нам патрэбна далучыцца”. “Праз актыўную працу з грамадскасцю, прадметныя імпрэзы і адукацыйныя праекты мы маем намер прасоўваць прыняцце разнастайнасці сэксуальных арыентацыяў і ладаў жыцця”, — падкрэслівае кааліцыя.

Выступленне за ЛГБТІ ў зямлі і ў краіне

Дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненні да ЛГБТІQ-асоб неабходна супрацьпаставіць “антыгвалт, абарону ахвяр і іх кансультаванне, а таксама кансультаванне пры дыскрымінацыі па прычыне сэксуальнай ідэнтычнасці, абяцае кааліцыйнае пагадненне.

На федэральным узроўні неабходна выступаць за адмену закона пра транссэксуалаў і пакласці канец дыскрымінацыі ў донарстве. “Мы ўсведамляем патрэбу абароны ЛГБТІ-бежанцаў і выступаем за тое, каб гэта было прызнанае падставаю для прызнання права на прытулак”.

Пагадненне прадугледжвае таксама адпаведныя захады супраць “антысемітызму і ўсіх магчымых форм расізму, гома- і трансфобіі” і мае за мэту ўзмацніць працу зямельнага антыдыскрымінацыйнага ўпраўлення. Кааліцыя таксама абяцае: “Мы будзем прасоўваць культуру памяці і асэнсавання гісторыі ЛГБТІ, асабліва што да дыскрымінацыі і пераследу гомасэксуалаў, і ўзорна прысвяцім сябе гісторыі Фонду Ханса Хольбайна з мэтаю праверкі рэстытуцыі маёмасці фонду”.

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35330