Як у школах Люцэрна ўздымаюць тэму гомасэксуальнасці

У тыя часы, калі гомасэксуалаў па начах жорстка збіваюць, задаешся пытаннем: як выглядаюць справы з сэксуальнай асветай у школах? Не ідэальна, упэўнена адна з арганізацый геяў і лесбіянак. 

Аўтар: Ізабэль Дахіндэн

 

Заняткі па сэксалогіі ў кавярні на 1000 асоб, пятая пачатковая школа: я згадваю гэта вельмі добра. Пра пчолак і кветачкі там ніколі не размаўлялі. Настаўнік на аўтаматычнай ляльцы паказваў, як уводзіць тампон і як правільна ён павінен сядзець. І я яшчэ помню, як настаўнік запытваўся ў нас сінонімы назваў мужчынскіх і жаночых геніталіяў. Мой сусед па навучальным месцы ўскідваў рукі ўгору і роў на ўвесь дом: “П…а!” Ён рагатаў так гучна, што мусіў глыбока ўдыхаць паветра, ягоны твар рабіўся чырвоным нібы бурак. Усе смяяліся разам з ім. 

Але аб тым, што ёсць не толькі мужчынкі і жанчынкі, паміж якімі штосьці ёсць у сэксуальным плане, а аб гомасксуальнасці, у прыватнасці, у пачатковай школе не магло быць ніякіх размоў. Сёння больш так не можа быць: згодна навучальнага плана № 21 адзначаецца: “вучні і вучаніцы мусяць называць сэксуальныя арыентацыі не дыскрымінацыйным чынам”. Сувязуючыя паняцці: гетэра- і гомасэксуальнасць. Але ці следуюць гэтаму ў школах Люцэрна?

 

Арганізацыя бачыць “неабходнасць дзеянняў”

Рэктар народнай школы горада Люцэрна Врэні Фёлькле не можа цалкам адказаць на гэтае пытанне. Яна адказвае, што няма досведу працы паводле навучальнага плану № 21.      

“Мне падаецца, што большасць настаўніцкага персаналу губляецца або цалкам не разбіраецца ў тэме”. Так мяркуе Лаўра Песталоцы з аб’яднання GLL (ЖАК – Жыць у аднаполым каханні) – з іншага школьнага праекта.  

Дакладныя словы знаходзіць Лаўра Песталоцы. Яна з’яўляецца со-кіраўніком аб’яднання GLL. Аб’яднанне наведвае школы ў нямецкамоўнай частцы Швейцарыі з мэтаю стварыць магчымасці для навучэнцаў мець наўпроставыя кантакты з ЛГБТ-людзьмі. Пры гэтым адна група лесбіянак, геяў і частка бацькоў бі- ці гомасэксуальнага дзіцяці наведвае школьныя класы першай ступені сярэдняй адукацыі.  

Песталоцы бачыць “неабходнасць дзеянняў”, калі гаворка ідзе пра раскрыццё ЛГБТ-тэмы: “Я мяркую, што большасць настаўніцкага персаналу губляецца або цалкам не разбіраецца ў тэме”.    

 

Калі самі настаўнікі задаюць пытанні

Пра гэта сведчыць тое, што школы звяртаюцца па дапамогу да GLL – іншага школьнага праекта і S&X – “Сэксуальнае здароўе Цэнтральнай Швейцарыі”. З іншага боку, настаўнікі адчуваюць сябе перагружанымі такой працай. Часта яны самі амаль не мелі ці ўвогуле не мелі пунктаў сутыкнення з людзьмі іншай сэксуальнай арыентацыі і “вельмі мала разбіраюцца ў тэматыцы”, — кажа Песталоцы. 

 

Ці будуць маладзёны пакінутыя ў бядзе? 

Калі ў школах увогуле выдаткоўваецца час на асветніцкую працу, то яна пераважна прысвячаецца гетэранарматыўным тэмам. “Многія прадстаўнікі настаўніцкага персаналу і кіраўніцтва школ не ўсведамляюць, што ў кожным класе ў сярэднім ёсць ад аднаго да трох ЛГБТ-падлеткаў. І ў кожнай школе ў сярэднім ёсць па адным транс-дзіцяці”, — працягвае Песталоцы.     

Яна не ведае аніводную лесбійскую, бісэксуальную ці гееўскую маладую асобу, якая пры сваім камінг-аўце атрымала б падтрымку ад школьных сацыяльных работнікаў ці настаўніцкага персаналу. Ці застануцца маладзёны пакінутымі ў складанай сітуацыі? Песталоцы не адмаўляе гэтага. “Або гэтая тэма ўвогуле не закранаецца ў школах. Я мяркую, што многія настаўнікі не ўсведамляюць, што гомасэксуальнасць з’яўляецца абавязковай тэмай навучальнага плану № 21”.  

 

Настаўнікі ў фокусе

Ці так гэта? Мы запыталіся ў адной 30-гадовай настаўніцы, якая выкладае ў сярэдняй школе. Ці ўвогуле і як распавядаецца ў класах пра гомасэксуальнасць, шмат калі залежыць ад настаўніцкага персаналу. “У меншай ступені гэта залежыць ад навучальнага плану ці адукацыі, але ад асабістага стаўлення чалавека”. “Калі настаўнік не жадае займацца тэмай, тады ён яе проста адсоўвае ў бок – і ніхто гэтага не заўважае”

Настаўніца сярэдняй школы Люцэрна

 

Наўрад ці гэтая тэма з’яўляецца абавязковай. Тым не менш, яна можа вельмі добра ўявіць, што некаторыя настаўнікі свядома выкрэсліваюць яе з навучальнага плану. “Калі настаўнік не жадае займацца тэмаю, ён проста выкідвае яе – і ніхто гэтага не заўважае”. Ніхто не кантралюе, ці навучальны план абавязкова выконваецца. У яе ёсць адчуванне, што менавіта больш маладыя настаўнікі разбіраюцца ў тэме.    

Яна ведае шмат прыкладаў са сваёй школы, якія яна можа назваць “удалымі гісторыямі”. Адна гомасэксуальная пара ў школе пры падтрымцы настаўніцкага персаналу паспяхова і без праблем інтэгравалася ў школьную супольнасць. Аднойчы адзін хлопчык падсеў у класе да дзяўчынкі і апісаў ёй мужчыну сваёй мары.   

 

Запланаваны адмысловыя лекцыі пра сэксуальную арыентацыю 

Сэксуальная асвета з’яўляецца часткай навучальнага прадмету “жыццяпіс”. Настаўніца сярэдняй школы не складае нейкага спецыяльнага плану. “Неверагодна важна” мабільна рэагаваць на клас і розныя абставіны. “Калі, напрыклад, прагучыць абразлівае слова на адрас гамасэксуалаў, тэма ўсплывае аўтаматычна. 

Настаўніца запланавала для свайго класа два падвойных урокі на тэму сэксуальнай арыентацыі. Яна закранае гэту тэму і на ўроках гісторыі. Або калі справа тычыцца забабонаў і чалавечай годнасці ці калі падлеткі павінны вучыцца паважаць сябе ды іншых. “Можна тэматызаваць ЛГБТ, не выкарыстоўваючы заўжды адпаведныя назовы.      

 

Спецыялізаваны цэнтр наведвае найбольш школы ў вёсках

Спецыялізаваны цэнтр “S&X – “Сэксуальнае здароўе Цэнтральнай Швейцарыі” сам наведвае школы ў Люцэрне і наваколлі. Кожны тыдзень атрымліваецца 5-6 школ, кажа выканаўчы дырэктар Марліз Міхель. S&X – “Сэксуальнае здароўе Цэнтральнай Швейцарыі” фінансава падтрымлівае аб’яднанне GLL – іншы школьны праект праз сродкі, праекты і ахвяраванні. Ужо зараз яны прымаюць запрашэнні на наступны навучальны год.    

Падчас урокаў S&X у клас прыходзяць педагогі па сэксалогіі жаночага і мужчынскага полу. Настаўнікі прапануюць розныя модулі, залежна ад таго, па якіх тэмах патрэбна падтрымка. Найбольш запатрабаванай з’яўляецца тэма кантрацэпцыі.     

 

Падлеткі задаюць пытанні, калі тэма ўздымаецца ў сацыяльных медыя

 

А як справы з ЛГБТ-тэмамі? “Як прыхавана, гэтак і адкрыта педагогі размаўляюць на тэму сэксуальнай разнастайнасці. Калі гаворка ідзе пра дачыненні, узгадваюцца таксама і аднаполыя кансталяцыі. 

 

“Транс-ідэнтычнасць, наколькі я ведаю, тэматызуецца недзе на мяжы”    

Марліз Міхель, выкаанўчы дырэктар S&X – “Сэксуальнае здароўе Цэнтральнай Швейцарыі”    

“Сэксуальная разнастайнасць у прафесійным сэксуальна-педагагічным выкладанні з’яўляецца стандартнай тэмай, — упэўненая Міхель. — Транс-ідэнтычнась, наколькі я ведаю, тэматызуецца недзе на мяжы”. І гэта залежыць яшчэ ад таго, “наколькі актуальнай з’яўляецца тэма: “Калі ў медыя, перад усім у сацыяльных медыя пра гэта паведамляецца, то гэта займае падлеткаў. Тады на занятках яны задаюць пытанні”. 

Наведванні школ S&X як правіла складаюцца з трох лекцый. Асобнага модуля для сэксуальнай арыентацыі і транс-ідэнтычнасці не існуе. “У рамках трох лекцый размаўляць пра транс-ідэнтычнасць і пры гэтым ні слова не казаць пра кантрацэпцыю і палавыя інфекцыі было б памылкай”, — кажа Міхель. Аднак было б важна разам разважаць на гэтыя тэмы і згадваць іх. Нават тады, калі гэтыя тэмы не знаходзяцца наўпрост у фокусе”.  

 

Ад школы да школы па-рознаму

ЛГБТ-тэмы павінны мець шмат агульнага з прынцыповай пазіцыяй школы. Сэксуальная разнастайнасць мусіла б быць больш інтэграванай у агульны навучальны працэс. І гэта пачынаючы ад самай нізкай ступені.       

Песталоцы згодная з папярэдняй прамоўцай, што школы могуць зрабіць “велізарны ўнёсак”. “Для ЛГБТ-падлеткаў камінг-аўт у школе з’яўляецца велізарным бар’ерам. Часта гэта адбываецца ўжо пасля школы”. Аб’ём ведаў на ЛГБТ-тэматыку ў апошнія гады “крыху павялічыўся”. “У рэшце рэшт ад атмасферы ў школах і класах  залежыць, ці будзе адкрытасць і цікавасць. І ці не толькі падаецца, што ўсе лічацца нармальнымі якія яны ёсць”.  

 

Патрэбна больш захадаў?

Песталоцы мяркуе, што попыт на наведванне школ у наступныя гады будзе толькі ўзрастаць. У 2017-м годзе ў нямецкамоўнай частцы Швейцарыі адбылося 116 наведванняў школ, годам пазней – 133. Летась S&X – “Сэксуальнае здароўе Цэнтральнай Швейцарыі” наведала 170 школ. Вялікая частка з іх знаходзяцца ў Люцэрне, Цугу і Обвальдэне. Каля 60 чалавек працуюць на дабраахвотных пачатках. Часавыя, асабовыя і фінансавыя рэсурсы ЛГБТ-арганізацый даволі абмежаваны. “Мы задаёмся пытаннем, як мы ў будучыні будзем займацца справай, якую распачалі 20 год таму”.   

Па словах Песталоцы, актыўныя захады з’яўляюцца неабходнымі. Зараз вельмі неабходна на палітычным узроўні замацаваць асвету і інфармацыю па сэксуальнай арыентацыі і палавой ідэнтычнасці. “І яны мусяць стаць складовай часткай адукацыі ва ўсіх педагагічных і сацыяльных вышэйшых школах – і не проста як кароткія ўводзіны падчас трохгадовага навучання.    

 

Як вышэйшая школа педагогікі Люцэрна рыхтуе выкладчыцкі персанал  

У вышэйшай школе педагогікі Люцэрна рыхтуюць выкладчыкаў і выкладчыц па тэмам кахання і сэксуальнасці. Эрых Ліп з’яўляецца загадчыкам кафедры і дацэнтам па гісторыі жыццядзейнасці. Ён кажа: “Задачаю выкладчыцкага персаналу згодна навучальнага плану № 21 з’яўляецца тэматызацыя сэксуальнай арыентаванасці ў навучальным  працэсе і ўвядзенне такіх аспектаў як дыскрымінацыя”. 

“Шэсць раз па паўдня навучэнцы шостага семестра займаюцца сэксуальнай педагогікай, апроч іншага сэксуальнай арыентацыяй. Пры гэтым яны знаёмяцца з такімі школьнымі праектамі, як S&X – “Сэксуальнае здароўе Цэнтральнай Швейцарыі” і GLL. “Натуральна, у нас тэматызуюцца транссэксуальнасць і палавая ідэнтычнасць”, — кажа Ліп. 

Акурат цяпер ён выкладае ў студэнтаў у вышэйшай школе педагогікі на трэцім семестры тэму “Задачы выкладчыцкага персаналу і грамадства”. На гэтым тыднёвым курсе сярод іншых тэм ён закранае палавую ідэнтычнасць і сэксуальную арыентацыю. Модуль сэксуальнай педагогікі паглыбляе гэтыя тэмы на больш позніх семестрах. 

“Дзяўчынкі з іншых класаў прыходзілі да мяне, бо яны не хацелі звяртацца са сваімі пытаннямі да педагогаў-мужчын”.

Настаўніца сярэдняй шкоды Люцэрна

Ці дастаткова таго, што настаўніцкі персанал можа выкладаць тэму кампетэнтна і ўпэўнена? “Гэта заўжды справа асабістага погляду, шмат у якіх сферах можна яшчэ многа зрабіць”, — кажа Ліп. Перад школай стаіць шмат задач, і навучальны план № 21 з’яўляецца “даволі ўсеабдымным”. Аднак ЛГБТ-тэмы ў навучальным плане № 21 педагагічнай школы Люцэрна занялі сваё пастаяннае месца. Задачай педагагічнай школы з’яўляецца ўвядзенне студэнтаў у асноўны аб’ём тэмы і наданне ім належнага імпульсу на гэтым шляху. 

Падлеткі самі шукаюць доступ

Настаўніца сярэдняй школы Люцэрна лічыць даволі складаным стандартызаваць сэксуальную асвету па ЛГБТ-тэматыцы як, да прыкладу, абавязковасць наведвання школьнага ўрача. Змест прадмета сэксалогіі мог штосьці выклікаць у навучэнцаў. Узнікла б шмат пытанняў, з’явілася б багата матэрыялу для абмеркавання. “Я не магу інстытуцыялізавана за адну лекцыю растлумачыць падлеткам штосьці пра сэксуальную арыентацыю без належных папярэдніх уводзінаў і выніковых заняткаў. У нашай адказнасці як выкладчыцкага персаналу — перадаць вучням тое, што мы самі жадаем і ведаем”.   

Настаўніца пераканана, што падлеткі самі шукаюць доступ да інфармацыі, калі яны маюць у ёй патрэбу і жаданне. “Ужо да мяне прыходзілі дзяўчынкі з іншых класаў, бо яны са сваімі пытаннямі ці просьбамі не жадаюць звяртацца да выкладчыкаў-мужчын”.

Паводле: https://www.zentralplus.ch/wie-in-luzerner-schulen-ueber-homosexualitaet-aufgeklaert-wird-1697367/