Конкурс для J4T — Alumni Club!

Шаноўныя выпускнікі Школаў талерантнасці і пераможцы журналісцкіх конкурсаў J4T!

Чэрвень штогод — месяц Прайду па ўсім свеце, час сустрэчаў і дыскусіяў пра роўнасць і недыскрымінацыю ўразлівых групаў. Сёлета ва ўмовах COVID-19 практычна ўсе такія актыўнасці праходзяць анлайн.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» не застаецца ў баку.

Выключна для вас, шаноўныя ўдзельнікі J4T — ALUMNI CLUB, абвяшчаецца КОНКУРС на лепшую публікацыю, фотагісторыю, тэле-радыёперадачу або анлайн-актыўнасць (вэбінар, апытанка, міні-даследаванне і інш.), прысвечаную праблеме стэрэатыпаў у дачыненні ЛГБТК+ супольнасці.

Час з’яўлення журналісцкага матэрыяла або анлайн-актыўнасці ў СМІ — 01.01 — 30.06.2020 года.

Падчас разгляду заявак журы конкурсу будуць улічвацца крэатыўнасць і арыгінальны падыход аўтараў.

На запрашэнне J4T у журы конкурсу ўвойдуць журналісты, медыяэксперты і кансультанты з Швецыі, Канады, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Пераможцы конкурсу (І-ІІ-ІІІ месцы) атрымаюць ганаровыя дыпломы і накіруюцца па запрашэнні нашых партнёраў на Балтыйскі прайд — 2021 у Рызе, Латвія

Конкурсныя працы неабходна накіраваць не пазней як 01.07.2020 года на электронны адрас toljournalists@gmail.com з пазнакай «Конкурс J4T — Alumni Club».

Далучайцеся!

Gutta cavat lapidem!