Чэрвень 1, 2016

Беларусь сярод лідараў у еўрапейскім індэксе гамафобіі

Гэта вынікае з рэйтынгу гамафобіі ў 49-ці краінах Еўропы. Беларусь – на 43-й пазіцыі.

Большы ўзровень гамафобіі эксперты адзначылі толькі ва Украіне, Манака, Турцыі, Арменіі, Расеі і Азербайджане.

Рэйтынг ацэньвае выключна заканадаўства краіны і не адлюстроўвае грамадскае меркаванне. “А ў плане заканадаўства нічога ў Беларусі не змянілася», — заявілая «Радыё Рацыя»праваабаронца і ЛГБТ-актывістка Наталля Манькоўская. Непакой выклікае і так званы закон “па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі”, які ініцыявалі беларускія чыноўнікі:

– Там нічога адмысловага няма ні пра ЛГБТ, ні пра так званыя нетрадыцыйныя стасункі, там ёсць толькі фармуліроўка, якая выклікае заклапочанасць праз магчымае шырокае яе прымяненне. Яна гучыць як “адмаўленне сямейных каштоўнасцей”. Мы, на жаль, не ведаем, як плануюць яе прымяняць, Савет Міністраў павінен будзе прыняць нейкую пастанову.

20160601_homophobia_belarus

Закон «па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі» — гэта шэраг паправак ў дзейныя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць прававыя адносіны, звязаныя з абаронай дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.