Што такое дэмісэксуальнасць? Калі без аніякіх абавязкаў – не варыянт

Калі справа даходзіць да сэксуальнай арыентацыі, нас часта пераконваюць, што чалавек альбо гетэрасексуальнай арыентацыі, альбо гей.

Вядома, гей і гетэрасэксуал – гэта ўсяго толькі малюсенькая вяршыня вялізнага айсбергу, калі гаворка вядзецца пра разуменне і вызначэнне шматлікіх варыянтаў, як працуе чалавечае прыцягненне.

 

Наратыў пра гетэра- і гомасэксуалаў не толькі не прызнае існаванне бісэксуальных людзей, або такіх формаў прыцягнення, як пансэксуальнасць, ён таксама выключае асэксуалаў, у якіх можа быць прыцягненне і каханне да партнёраў, але няма сэксуальнага жадання. Атрымліваецца, што калі чалавек не адчувае прыцягнення, то ён ненармальны.

Што такое дэмісэксуальнасць?

Гэта падводзіць нас да тэмы дэмісэксуальнасці. Дэмісэксуалы не закахаюцца ў прывабныя формы ды глыбокі выраз, прынамсі, з першага разу.

Да таго ж, тэрмін ужываецца для людзей, якія могуць развіваць сэксуальныя пачуцці толькі на базе эмацыйнай сувязі з чалавекам.

Дэмісэксуальнасць знаходзіцца недзе пасярэдзіне паміж сэксуальнасцю і асэксуальнасцю. Гетэрасэксуалы, геі, лесбійкі, бісэксуалы могуць быць адначасова дэмісэксуаламі.

Дэмісэксуальнасць трапляе пад катэгорыю квіру, але мае ўласны сцяг:

Дэмісэксуальнасць – гэта як раз пра тую асаблівую сувязь з партнёрам, да якой усе імкнуцца.

Некаторых можа адразу ж прыцягваць выгляд чалавека або ягоныя паводзіны, а дэмісэксуалы наўрад ці будуць гэтым уражаныя.

Гэта таму, што дэмісэксуалы адчуваюць другую хвалю прыцягнення, якая ўзнікае толькі пасля таго, як яны дасягнулі эмацыйнай сувязі з партнёрам. Іншымі словамі, вы можаце быць самым сэксуальным чалавекам на зямлі, але дэмісэксуал да вас будзе абыякавы, пакуль у вас не ўзнікне эмацыйная сувязь.

Справа не ў тым, што дэмісэксуалы асабліва пераборлівыя або адчуваюць глыбей за сярэдняга чалавека – яны свядома не ўстрымліваюцца ад прыцягнення, яны літаральна не могуць яго адчуць.

Іх можна будзе разварушыць толькі праз некалькі месяцаў (ці раней, залежна ад таго, як хутка вы пабудуеце з імі сувязь). У некаторых выпадках для ўзнікнення сэксуальных пачуццяў патрабуюцца гады. Дэмісэксуальнасць не з’яўляецца дакладнай навукай.

Дэмісэксуал можа і не захацець сэксуальных стасункаў з чалавекам, з якім у яго ёсць сувязь. Эмацыйная сувязь – гэта толькі перадумова для прыцягнення, а не першапрычына.

Ці з’яўляюся я дэмісэксуалам?

Калі вы адчуваеце, што вы магчыма дэмісэксуал, прайдзіце тэст, напрыклад вось гэты.

Зрэшты, няма вычарпальных крытэраў дэмісэксуальнасці. Гэта паняцце, якое людзі выкарыстоўваюць, каб апісаць сябе, і ягонае разуменне можа ў мець розныя варыянты.

Дэмісэксуал у дзеянні

Тое, як дэмісэксуалы сустракаюцца з партнёрам, можа ўскладняцца пэўнымі фактарамі, звязанымі з адсутнасцю сэксуальнага прыцягнення.

Напрыклад, на жаль, яны найбольш верагодна не змогуць завязаць адносіны з чалавекам з па-за кола сяброў, бо не будуць адразу ж праяўляць цікавасць да чалавека, а калі і праявяць, то больш стрымана, незаўважна для навакольных.

Дэмісэксуалаў ня трэба хацець ажаніцца, каб займацца сэксам, але каб адчуваць сэксуальнае прыцягненне да партнёра ім патрэбна пэўная псіхічная блізкасць. Праз гэта адносіны і расстанні ў дэмісэксуалаў выклікаюць яшчэ больш інтэнсіўныя перажыванні. Дэмісэксуал наўрад ці будзе здраджваць свайму партнёру, калі толькі з іншым чалавекам не ўсталюецца такая ж моцная сувязь.

Сэксуальнае жаданне ў дачыненні да канкрэтнага чалавека (жаданне заняцца сэксам менавіта з ім) і сэксуальнае жаданне ў агульным сэнсе (жаданне займацца сэксам наагул) – не адно і тое ж.

Так, у дэмісэксуалаў ёсць жарсць. Іхная палавая цяга звычайна застаецца нязменнай, але сэкс без абавязкаў іх не спатольвае, а прыкладанне Tinder мала дапамагае.

 

pinknews