Аўстрыя: Пару геяў пасля нападу пакінулі на самоце

Каля каўбаснага кіёска ў Клагэнфурце раніцай у суботу, 25 студзеня, адбыўся гамафобны напад. Ніхто з людзей, што знаходзіліся побач, не ўмяшаўся, паліцыя не ўспрыняла абедзвюх ахвяр усур’ёз.  

У зямельнай сталіцы Кернта Клагэнфурце суботнім ранкам адбыўся гамафобны напад на гомасэксуальную пару. Пра здарэнне па апоўдні паведаміў Альянс Queer Klagenfurt у посце на фэйсбуку. Паводле паведамлення, абедзве ахвяры каля чатырох гадзін раніцы рука ў руцэ стаялі каля каўбаснага латка перад Сіці Аркадэн, калі група ў колькасці каля пяці маладых людзей пачала закідваць іх ежаю і гамафобна абражаць. Не жадаючы эскалацыі сітуацыі, пара адышла за кут, аднак маладзёны пайшлі за ёю і збілі. Пры гэтым адзін з пацярпелых апынуўся на зямлі.

Патрабаванне салідарнасці замест абыякавасці і адмаўлення

Паводле Альянса Queer Klagenfurt, ніводзін чалавек з тых, хто знаходзіўся побач, не прыйшоў гомасэксуальным людзям на дапамогу. Таксама многія іх просьбы выклікаць паліцыю не выклікалі някай рэакцыі з боку мінакоў. У рэшце рэшт атакаваныя мужчыны самі змаглі набраць трывожны нумар.

Калі прыбыла паліцыя, гамафобныя нападнікі былі яшчэ на месцы. Службоўцы, хоць і запісалі персанальныя дадзеныя ўсіх удзельнікаў канфлікту, аднак, як адзначае Queer Klagenfurt, паводзілі сябе абыякава: “На жаль, паліцыя не змагла на месцы правільна ацаніць сітуацыю і заявіла ахвярам здарэння: “У гандлі заўсёды ёсць два бакі”.

“Мы патрабуем ад паліцыі класіфікаваць здарэнне як гамафобны напад”, абураецца Альянс у сваім посце ў фэйсбуку. Замест абыякавасці і адмаўлення патрэбна салідарнасць: “Мы заклікаем да таго, каб расследаваць гэты напад. Дыскрымінацыя, гамафобія і атакі, а таксама страх перад нападамі ўсё яшчэ з’яўляюцца часткаю жыццёвай рэальнасці квір-людзей”. Сведкаў нападу на Хойплац вельмі просяць адгукнуцца ў Альянс Queer Klagenfurt.

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35368