Лістапад 4, 2014

Віншуем пераможцу конкурса на лепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял — Вікторыю Біран

Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела больш за тузін конкурсных працаў, якія былі накіраваныя беларускімі журналістамі на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2014”.

Gaypress

Большасць сваіх галасоў сябры журы аддалі сп-ні Вікторыі Біран з анлайн-часопіса “Мakeout” за артыкул «Яна дапамагла ўжо тым, што выслухала».

Сёлета ў склад міжнароднага журы ўвайшлі цяперашнія і былыя журналісты Шведскага радыё, Радыё Рацыя, тэлеканала Белсат, медыя-кампаніі Дойчэ Вэлле — чальцы беларускай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” (LGBT BJG)  і шведскай арганізацыі ТУПІЛАК, якая аб’ядноўвае культурніцкія ЛГБТ-ініцыятывы з Паўночных краінаў.