Выйшла ў свет брашура «Як пісаць пра ЛГБТ»: усе, што вы, хацелі запытаць, але не ведалі ў каго

Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» прэзентавала сваю брашуру «Як пісаць пра ЛГБТ». Праз аналіз асноўных памылак, якія робяць журналісты ў беларускіх СМІ, мы зрабілі «дапаможнік па талерантнасці».

Gaypress.eu

Гэта брашура своеасаблівы дапаможнік для журналістаў, якія рыхтуюць матэрыял на ЛГБТ-тэматыку: так прасцей разабрацца з тэрміналогіяй і адценнямі значэнняў.

Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне. Таму менавіта моўныя практыкі спараджаюць неталерантныя погляды, а праз гэта і паводзіны людзей. Лакаматывам у фарміраванні моўных практык з’яўляюцца СМІ.

Журналіст, як ніхто іншы, павінен разумець узровень адказнасці за мову, якой ён карыстаецца. Як мінімум – не спараджаць мову варожасці, а як максімум – знізіць адсотак нецярпімасці ў грамадстве. Наша брашура для журналістаў, якія, кіруючыся нормамі журналісцкай этыкі, імкнуцца да прафесійнага асвятлення ЛГБТ-тэматыкі.

  • Часта некарэктнае асвятленне звязана не толькі з наўмысным жаданнем журналіста надаць негатыўнае адценне матэрыялу, колькі з недастатковым валоданнем тэрміналогіяй.
  •  Яшчэ адзін фактар – у расейскай і беларускай мовах практычна адсутнічаюць агульнаўжывальныя словы, якія апісваюць сэксуальнасць. З-за гэтага ў пошуках сінонімаў журналіст можа ненаўмысна выкарыстоўваць некарэктную лексіку.

Спадзяемся, што наша брашура «Як пісаць пра ЛГБТ» дапаможа беларускім журналістам канчаткова расставіць усе кропкі над «і» у сваіх разважаннях пра ЛГБТ-грамадства.

Как писать о ЛГБТ