Гаіці: Вядомы гей-актывіст знойдзены мёртвым

Шарло Джаўдзі, які доўгі час быў кіраўніком вядомай ЛГБТІ-арганізацыі, шмат гадоў пагражалі. Нарэшце ён памёр пры містычных абставінах.

Старшыня гаіцянскай ЛГБТІ-арганізацыі “Мужнасць” не жывы. Шарло Джаўдзі быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў сталіцы краіны Порт-а-Прэнсе. Пра гэта паведаміла актывістка “Мужнасці” інфармацыйнаму агенцтву АР. Паліцыя пакуль адмаўляецца паведамляць пра прычыны смерці. Джаўдзі было толькі 34 гады.

Джаўдзі быў у Гаіці вядомай асобай і заклікаў на розных ток-шоў ды іншых публічных форумах да прызнання правоў ЛГБТІ-супольнасці. На ягоны адрас у гэтай жахліва беднай карыбскай краіне з 11 мільёнамі насельнікаў паступалі шматлікія пагрозы гвалту, у тым ліку Шарло пагражалі фізічным знішчэннем. З гэтай прычыны тры гады таму ён мусіў адмовіцца ад правядзення запланаванага ЛГБТІ-фестывалю.

“Нават калі прычына смерці дагэтуль пакуль яшчэ не высветленая, мы баімся, што гэта звязана з узмацненнем гвалту ў дачыненні да ЛГБТІ”, — заявіла Джэсіка Штэрн з міжнароднай ЛГБТІ-арганізацыі “OutRight Action International”. Яна заклікала паліцыю правесці адкрытае і празрыстае расследаванне справы.

Гамафобія на Гаіці з’яўляецца добрым тонам

Гомасэксуальнасць на Гаіці з’яўляецца легальнай яшчэ ад 1781 году. Аднак, у гэтай краіне, як і ў іншых вялікіх частках Карыбскага басейну, зараз пануе гома- і трансфобная атмасфера. Кожныя чацвёра з пяці гаіцянаў з’яўляюцца прыхаджанамі каталіцкае царквы, якая лічыць геяў і лесбіянак амаральнымі. Гомасэксуальныя пары ў краіне не прызнаюцца, апроч таго, тут няма ніякіх антыдыскрымінацыйных законаў, якія абаранялі б сэксуальныя і гендарныя меншасці.

Таксама і ад палітыкі ўсё яшчэ зыходзяць варажнечыя ў дачыненні да ЛГБТІ-супольнасці ініцыятывы: так, у 2017 годзе сенат прыняў законапраект, які забараняе “грамадскую падтрымку” гомасэксуальнасці. Гэтая гаіцянская версія “закона аб гомапрапагандзе” пакуль яшчэ не набыла сілу, паколькі іншая частка парламента – Палата дэпутатаў дагэтуль не займалася гэтым пытаннем.

Сенатар Карл Мурат Кантавэ, аўтар законапраекта, усклаў на гомасэксуалаў адказнасць за частыя землятрусы і тарнада ў краіне: “Грахоўныя сэксуальныя стасункі, паводле Бібліі, з’яўляюцца прычынаю стыхійных бедстваў”.

 

Крыніца