IDAHOT-2015 у Беларусі – прагляд фільма “Дзеці-404” і дыскусія з суаўтарам

Больш за 20 журналістаў і грамадскіх актывістаў ды праваабаронцаў сабраліся 18 мая ў Мінску, каб адзначыць сусветны Дзень барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй (IDAHOT Day) разам з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць”.

Gaypress, фота: Юлія Калодкіна

Падчас мерапрыемства адбыўся прагляд расійскай дакументальнай стужкі “Дзеці-404”, а таксама скайп-канферэнцыя з адным са стваральнікаў фільма Аскольдам Куравым.

20150518-brochure-presentation

Кінастужка зрабіла сур’ёзнае ўражанне на ўдзельнікаў сустрэчы. Гледачы мелі магчымасць задаць свае пытанні рэжысёру і прадзюсеру карціны. Сярод іншага журналістаў цікавіла перадгісторыя фільма, яго ўспрыняцце расійскай і міжнароднай аўдыторыяй ды расійскай уладай. Цікавіў далейшы лёс галоўных герояў і ўплыў стужкі на стаўленне расійскага грамадства да ЛГБТ-супольнасці і,  у прыватнасці, да ЛГБТ-моладзі.

Пасля кінапрагляду і скайп-канферэнцыі адбылася міні-прэзентацыя крэатыўнай брашуры для журналістаў па карэктным асвятленні ЛГБТ-праблематыкі ў СМІ, якую правёў аўтар выдання Алег Ражкоў.

20150518-AlehRazhkou-interview